Дзмітрый Сцяпанавіч Умрэйка

Дзмітрый Сцяпанавіч Умрэйка (18 сакавіка 1934, Мінск — 23 снежня 2015) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1971), прафесар (1972). У гады Вялікай Айчыннай вайны — удзельнік партызанскага руху.

Дзмітрый Сцяпанавіч Умрэйка
Дата нараджэння 18 красавіка 1934(1934-04-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 снежня 2015(2015-12-23) (81 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1971)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1956).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (у 1959—1999 — прафесар кафедры фізічнай оптыкі, у 1964—1971 — начальнік навукова-даследчага сектара, у 1971—2014 — галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі фізікахіміі палімерных матэрыялаў і прыродных арганічных злучэнняў Інстытута прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі, у 1971—1979 — намеснік дырэктара інстытута).

Навуковыя інтарэсы: спектральна-структурны аналіз малекулярных сістэм.

Узнагароды правіць

Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені (1985), званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (1999), ганаровыя граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1971), Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1994).

Бібліяграфія правіць

Зноскі

Літаратура правіць