Дзмітрый Уладзіміравіч Клімовіч
Дзмітрый Уладзіміравіч Клімовіч (нар. 9 лістапада 1986) — беларускі хакеіст (хакей на траве). Майстар спорту Беларусі. Паўабаронца клуба «Будаўнік». Чэмпіён Рэспублікі Беларусь, 1-е месца ў Еўрапейскім Кубку «Трофі».
Дзмітрый Клімовіч | |
---|---|
Пол | мужчынскі |
Поўнае імя | Дзмітрый Уладзіміравіч Клімовіч |
Спецыялізацыя | Хакей на траве |
Клуб | СК «Будаўнік» |
Нарадзіўся | 9 лістапада 1986 (37 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Трэнеры | Л. У. Аніжук |
Біяграфія правіць
На ранніх этапах праходзіў падрыхтоўку ў СДЮШАР г. Брэст, трэнер — А. П. Махначоў. У наш час асабісты трэнер — Л. У. Аніжук. Выступае за СК «Будаўнік» і мужчынскую зборную Беларусі па хакеі на траве .
Палітычныя погляды правіць
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2].
Зноскі
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
Спасылкі правіць
- Склад мужчынскай нацыянальнай і зборнай каманд Рэспублікі Беларусь па хакеі на траве на 2016 год (руск.)