Дзмітрый Фаміч Філімонаў

савецкі палітык

Дзмі́трый Фамі́ч Філімо́наў (1 лістапада 1903, Ананьеў, Херсонская губерня, Расійская імперыя — 15 чэрвеня 1978) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, сакратар і член ЦК КП, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР і СССР.

Дзмітрый Фаміч Філімонаў
Сцяг Старшыня бюро КП Беларусі па прамысловасці і будаўніцтве
18 снежня 1962 — 24 лістапада 1964
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Сакратар ЦК КПБ
4 снежня 1957 — 18 чэрвеня 1968
Сцяг Першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта КП Беларусі
1955 — снежань 1957
Кіраўнік урада Мікалай Аўхімовіч
Папярэднік Захар Галадушка
Пераемнік Іван Палякоў
Нараджэнне 1 (14) лістапада 1903
Смерць 15 чэрвеня 1978(1978-06-15) (74 гады)
Партыя КПСС1929 года)
Адукацыя Ленінградскі інстытут інжынераў прамысловага будаўніцтва (1935)
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія[1][2][3] правіць

З 1929 года — член УКП(б).

У 1935 скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў прамысловага будаўніцтва.

З 1920 працаваў качагарам у Ананьеве, працоўным друкарні ў Ленінградзе, старшым тэхнікам у Ленэнерга.

З 1932—1933 — начальнік будаўнічага ўчастку на Далёкім Усходзе.

З 1935 — начальнік прамыслова будаўнічага камбінату «Паўночнікель» у Манчагорску.

З 1938 да 1940 — першы сакратар Манчароскага РК УКП(б).

З 1940 да 1941 — сакратар Мурманскага АК УКП(б).

З 1941 да 1943 — сакратар Мурманскага АК УКП(б) па прамысловасці.

У 1941 — удзельнік работ па арганізаванні прыёмкі грузаў, прыбываючых па ленд-лізе.

З 1943 да 1945 — загадчык прамысловага аддзела і намеснік сакратара Мурманскага АК УКП(б), удельнік ВАВ, кіраўнік абарончых работ па Мурманскім напрамку.

З 1945 да 1946 — першы сакратар Печангскага РК УКП(б).

З 1946 да 1947 — загадчык паліўна-энергетычнага аддзела прамысловасці, намеснік сакратара Вялікалуцкага АК УКП(б).

З 1947 да 1948 — трэці сакратар Вялікалуцкага АК УКП(б).

З 1948 — намеснік сакратара ЦК КП(б) Беларусі.

З 1948 да 1951 — загадчык аддзела цяжкой прамысловасці цэнтральнага камітэта КП(б) Беларусі.

З 18 лютага 1949 да 20 верасня 1952 — кандыдат у члены ЦК КП(б) Беларусі.

З 1951 да 1954 — загадчык аддзела будаўніцтва і будаўнічых матэрыялаў ЦК КП(б) Беларусі.

З 23 верасня 1952 да 22 лютага 1971 — член ЦК КП(б) Беларусі.

З 1954 да лістапада 1955 — загадчык аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КП(б) Беларусі.

З лістапада 1955 да снежаня 1957 — першы сакратар Гомельскага АК КП Беларусі.

З 1955 да 1971 — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

З 4 снежня 1957 да 18 чэрвеня 1968 — сакратар ЦК КПБ, член бюро ЦК КПБ, прэзідыума бюро ЦК КП Беларусі.

З 1958 да 1962 — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.

З 18 снежня 1962 да 24 лістапада 1964 — старшыня бюро КП Беларусі па прамысловасці і будаўніцтве.

Памяць правіць

Ягоным імем названа вуліца ў Мінску.

Зноскі

  1. ФИЛИМОНОВ Дмитрий Фомич | Will-remember.ru (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2016. Праверана 31 студзеня 2016.
  2. Кольская Энциклопедия (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2020. Праверана 31 студзеня 2016.
  3. Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991 (руск.).