Дзмітрый Эдуардавіч Герасімовіч

Дзмітрый Эдуардавіч Герасімовіч (1959, Мінск) — беларускі дызайнер, мастак кнігі, графік.

Дзмітрый Герасімовіч
Дата нараджэння 1959
Месца нараджэння Мінск
Род дзейнасці мастак
Вучоба Львоўскі паліграфічны інстытут

Вучыўся на Вышэйшых курсах Дзяржкіно пры Усесаюзным дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі ў Маскве і ў Львоўскім паліграфічным інстытуце.

Лаўрэат шматлікіх беларускіх і міжнародных конкурсаў мастацтва кнігі.

Працы правіць

  • «Ладдзя роспачы» Уладзімір Караткевіч
  • трохтомная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
  • «Край» Вадзім Грудзько
  • У. Арлоў. «Ад Полацка пачаўся свет». Мастацкі рэдактар: Герасімовіч Дзмітрый. Мінск: Рыф тур, 2005. ISBN 985-6700-38-8
  • «Краіна Беларусь»[1] Аўтар тэксту У. Арлоў, мастак Зм. Герасімовіч — Angloprojekt Corporation Ltd, 2003
  • «Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя» / тэкст У. Арлова; падбор іл., макет З. Герасімовіча. 2-е выд., дапрац. — Браціслава : Kalligram, spol. sr.o., 2012. — 320 с. : іл. — ISBN 978-985-6919-82-7
  • Святая Ефрасіння, альбо адкуль ёсць, пайшла Полацкая зямля : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Алесь Марціновіч; [ілюстрацыі З. Герасімовіча] (2008)
  • Полацк — бацька гарадоў беларускіх / Н. Я. Гальпяровіч, Н. Г. Ваніна; [рэдкалегія: Н. Г. Ваніна (і інш.); фота: З. Э. Герасімовіч (і інш.)] (2010)

Зноскі

Спасылкі правіць