Дзмітрый Яфімавіч Аскаленка
Дзмітрый Яфімавіч Аскаленка (1920, вёска Следзюкі, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 26 верасня 1942) — Герой Савецкага Саюза.
Дзмітрый Яфімавіч Аскаленка | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лістапада 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 верасня 1942 (22 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар |
|
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Скончыў 3 курсы Мінскага палітэхнічнага тэхнікума ў 1937 г. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з чэрвеня 1941 г. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка старшы лейтенант Д. Я. Аскаленка вызначыўся пры абароне Ленінграда; адзін з першых авалодаў тэхнікай начных палётаў. У паветраных баях над Ленінградам ён асабіста збіў 14 самалётаў праціўніка, 10 — у групавых баях. Загінуў у паветраным баі 26.9.1942 г.
Памяць правіць
Імем героя названы эскадрылля, у якой ён ваяваў, вуліцы ў Ленінградзе і Быхаве, завулак у Быхаве; у в. Следзюкі на будынку школы, дзе ён вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура правіць
- Абаронца Ленінграда // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна.- Мн.: БелСЭ, 1990.- С. 269.
- Аскаленка Д. Я. // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя.- Мн.: БелСЭ, 1990.- С. 45.
- Оскаленко Д. Е. // Герои Советского Союза: Краткий биографический справочник в 2 т. Т.2.- М.: Воениздат, 1988.- С. 211.