Дзюкэндо (铳 剣 道) - Японскае мастацтва штыкавога бою.

Дзюкэндо сiaй

Распрацавана пасля заканчэння Другой сусветнай вайны для таго, каб дазволіць жадаючым навучацца ваеннаму штыкавому бою і працягваць трэніроўкі ўжо ў выглядзе звычайнага спорту. Новы від спорту быў заснаваны ў Toyama Military Academy (Rikugun Toyama Gakko). Нацыянальная Асацыяцыя Дзюкэндо сфармавалася ў 1955 годзе.

Сучаснае дзюкэндо выкарыстоўвае «мокудзё» (mokujyo), драўляную копію вінтоўкі з прымацаваным затупленным штыком на канцы.

Як і многія іншыя сучасныя японскія баявыя віды спорту, дзюкэндо ўключае ў сябе шмат асаблівых ката для заняткаў у адзіночку. Таксама праводзяцца спартыўныя паядынкі і агульнаяпонскія спаборніцтвы па іх. Удзельнікі спаборніцтваў выкарыстоўваюць трохі змененую абарону кэндо.

У адрозненне ад большасці іншых баявых японскіх відаў спорту, дзюкэндо вельмі рэдкі, але ўсё ж вядомы від спорту ў японскіх сярэдніх школах. У свядомасці многіх японцаў ён усё яшчэ не разглядаецца як сапраўдны спорт. У адрозненне ад кэндо або кюдо, многія ўдзельнікі Другой сусветнай вайны маюць рэальны вопыт выкарыстання гэтых тэхнік у баі, што стварае негатыўны вобраз для многіх японцаў.

Гл. таксама правіць