Дзюн’іціра Танідзакі

(Пасля перасылкі з Дзюн'іціра Танідзакі)

Дзюн'іціра Танідзакі (24 ліпеня 1886- 30 ліпеня 1965) — японскі пісьменнік, драматург.

Дзюн’іціра Танідзакі
яп.: 谷崎潤一郎
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 ліпеня 1886(1886-07-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 ліпеня 1965(1965-07-30)[1][3][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Matsuko Tanizaki[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, сцэнарыст
Гады творчасці з 1909
Мова твораў японская мова
Узнагароды
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першыя літаратурныя крокі пісьменнік распачаў ў 1909 годзе. Яго першай працай стала аднаактовая п'еса, апублікаваная ў літаратурным часопісе. Танідзакі на раннім этапе творчасці быў заўзятым праціўнікам натуралізму ў літаратуры. Быў прыхільнікам мадэрнізму, авангардызму, рамантызму і філасофіі; зрабіў спробу злучыць у сваёй творчасці традыцыйныя японскія літаратурныя густы з прынцыпамі эстэтыкі заходнееўрапейскай дэкадэнцкі літаратуры.

Яго творы адрозніваюцца ад іншых, створаных японскімі літаратарамі таго часу, унікальнасцю жаночых вобразаў, у прыватнасці вобразамі лёсавых жанчын у аповесцях «Дзеці» (1910), «Сакрэт» (1911) і «Д'ябал» (1912) і сучасных дзяўчат у рамане "Наомі "(1924).

Для позняга перыяду творчасці (з 1923 года) характэрны адыход ад заходняга ўплыву і паглыбленне ў свет японскай даўніны і эстэтыкі. Пасля смерці пісьменніка ў 1965 годзе выдавецтвам «Цюакаронся» была заснаваная прэмія імя Дзюн'іціра Танідзакі. Рэжысёр Ясудза Масумура стварыў цэлы шэраг кінастужак па творах Танідзакі («Каханне неразумнага», «Татуіроўка» і інш.)

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Tanizaki Jun'ichiro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Танидзаки Дзюнъитиро // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць

  • Boscaro, Adriana, et al., eds. Tanizaki in Western Languages: A Bibliography of Translations and Studies. University of Michigan Press (1999). ISBN 0-939512-99-8
  • Boscaro, Adriana and Anthony Chambers, eds. A Tanizaki Feast: The International Symposium in Venice. University of Michigan Press (1994). ISBN 0-939512-90-4