Дзюшэз
Дзюшэз[2] (фр.: duchess) — у XVIII — пачатку XIX стагоддзя гандлёвая назва цяжкай аднаколернай бліскучай тканіны з шоўку атласнага перапляцення з гладкай паверхняй. Пазней рабілася таксама з сумесі шоўку ці сінтэтычных нітак . Як правіла, мае арганзінавую аснову і ўток з трамы .
Дзюшэз | |
---|---|
Матэрыял | шоўк[1] і віскознае валакно[1] |
Метад вырабу | satin weave[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бляск выкарыстаных матэрыялаў падкрэсліваецца атласным перапляценнем асновы. Вага тканіны звычайна складае 60-140 г/м².
Выкарыстоўваецца для элегантных блузак, сукенак і касцюмаў на ўрачыстых мерапрыемствах[3].
Зноскі
- ↑ а б в Tortora P. G., Merkel R. S. duchesse // Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 188.
- ↑ Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- ↑ Duchesse-Linie(недаступная спасылка). JJsHouse (2010-2019). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2020. Праверана 24 лютага 2023.
Літаратура правіць
- Denninger/Giese: Textil- und Modelexikon, Deutscher Fachverlag Frankfurt/Main 2006, ISBN 3-87150-848-9, стар. 172
- T. Meyer zur Capellen: Lexikon der Gewebe, Deutscher Fachverlag, Frankfurt/Main 2001, ISBN 3-87150-725-3, стар. 99
Дзюшэз на Вікісховішчы |