Дзякавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Дзя́кавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года — вёска) Дзякавічы. Плошча 239,41 км²[1].

Дзякавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жыткавіцкі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дзякавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 27 снежня 2022
Насельніцтва (2019) 698
Плошча 239,41 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі. З 8 кастрычніка 1924 года ў Жыткавіцкім раёне Мазырскай акругі. З 21 жніўня 1925 года зноў у Старобінскім раёне Слуцкай акругі (з 9 чэрвеня 1927 года — Бабруйскай акругі). 5 красавіка 1935 года вернуты ў склад Жыткавіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вятчынскага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дзякавіцкага сельсавета 7 населеных пунктаў[3]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Марохараўскага сельсавета перададзена вёска Вятчынская Рудня[4]. 27 снежня 2022 года Дзякавіцкі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Марохараўскага сельсавета[5].

Склад правіць

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: аграгарадок Дзякавічы, вёскі Буда, Вятчын, Лутоўе, Пасталы і Хвойка.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1098 чалавек[6], з іх 98,9 % — беларусы, 0,6 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года — 698 чалавек[8].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 84. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 423 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Житковичского района Гомельской области
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.— 172 с.