Дзямянавецкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Дзямя́навецкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзямянаўцы.

Дзямянавецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзятлаўскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дзямянаўцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 13 ліпеня 2007
Насельніцтва
  • 419 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Дзятлаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Слонімскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 13 ліпеня 2007 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Парэцкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: Гузні, Дзямянаўцы, Ліпічанская Пушча, Чырвоны Бор, Шаршні і Яблынька.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.