Дзяніс Вадзімавіч Шпакоўскі

беларускі футбаліст

Дзяніс Шпакоўскі (нар. 26 мая 2001, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Мінск» (у арэндзе з мінскага «Дынама»).

Футбол
Дзяніс Шпакоўскі
Поўнае імя Дзяніс Вадзімавіч Шпакоўскі
Нарадзіўся 26 мая 2001(2001-05-26)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 78 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Мінск
Нумар 92
Клубная кар’ера[* 1]
2018— Беларусь Дынама (Мінск) 11 (-9)
2024—   Беларусь Мінск
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2018 года пачаў выступаць за дубль. У другой палове 2019 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 1 снежня 2019 года ў матчы апошняга тура супраць брэсцкага «Дынама» (1:3), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. У 2020—2021 гадах гуляў за дубль, з 2022 года стаў часам выхадзіць на поле ў асноўнай камандзе.

У студзені 2024 года на правах арэнды далучыўся да «Мінска»[3].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2018 і кастрычніку 2019 гадоў быў у складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) на кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы, аднак на полі не з’яўляўся.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Дынама   3 −0
2019 Д1 Дынама   1 −3
2020 дубль Дынама   20 −17
2021 дубль Дынама   10 −7
2022 Д1 Дынама   3 −0
2023 Д1 Дынама   7 −6

Крыніцы правіць