Дзяніс Аляксандравіч Галайда

украінскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Дзяніс Галайда)

Дзяніс Галайда (нар. 3 чэрвеня 1984, Сімферопаль) — украінскі футбаліст, паўабаронца. У 2008 годзе правёў чатыры матчы за нацыянальную зборную Украіны.

Футбол
Дзяніс Галайда
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзяніс Аляксандравіч Галайда
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1984(1984-06-03)[1][2] (39 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
 Расія
Рост 168 см
Вага 64 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2010 Украіна Таўрыя (Сімферопаль) 141 (5)
2005—2006   Украіна Закарпацце (Ужгарад) 36 (1)
2011—2013 Украіна Металург (Данецк) 61 (2)
2014 Беларусь Слуцк 10 (0)
2014—2015 Украіна Металург (Данецк) 1 (0)
2015—2017 Аўтаномная Рэспубліка Крым ТСК (Сімферопаль) 31 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2004 Украіна Украіна (да 21) 6 (1)
2008 Украіна Украіна 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец крымскага футбола (вучылішча Алімпійскага рэзерву, сяло Красналессе). У складзе «Таўрыі» ў Вышэйшай лізе Украіны дэбютаваў у 17-гадовым узросце, пры трэнеры Анатоле Заяеве.

У лістападзе 2008 года ў чвэрцьфінальным паядынку Кубка Украіны супраць «Металіста» атрымаў пералом ключыцы і выбыў да канца сезона. Пасля таго як галоўным трэнерам у лістападзе 2010 года стаў Валерый Пятроў, Галайда разам з Аляксандрам Каўпаком і Ільём Галюзам былі пераведзены ў дубль, нягледзячы на тое што яны доўгі час былі лідарамі каманды[3]. Перад апошнім восеньскім матчам «Таўрыі» ў чэмпіянаце Украіны супраць «Ворсклы», Галайда быў вернуты ў першую каманду[4].

У пачатку снежня 2010 года падпісаў трохгадовы кантракт з данецкім «Металургам»[5]. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2013 года па ўзаемнай згодзе з клубам атрымаў статус свабоднага агента[6].

У канцы сакавіка 2014 года падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі «Слуцкам»[7]. У складзе слуцкага клуба трывала выступаў у аснове на пазіцыі правага (часам таксама левага) паўабаронцы. У маі 2014 года атрымаў траўму, у канцы таго ж месяца вярнуўся ў асноўны склад, але стаў атрымоўваць менш часу. 23 чэрвеня 2014 года кантракт са «Слуцкам» быў скасаваны[8][9].

У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Металург»[10]. З-за траўмы, аднак, доўгі час не з’яўляўся на полі, і толькі ў лістападзе 2014 года стаў гуляць за моладзевую каманду данчан. У выніку, згуляў у асноўнай камандзе толькі адзін матч, а ўлетку 2015 года «Металург» спыніў існаванне.

Пасля распаду «Металурга» Дзяніс вярнуўся ў Крым, стаўшы іграком клуба ТСК. У дэбютным матчы чэмпіянату Крыма забіў гол у браму севастопальскага СКЧФ. У ліпені 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Мижнародная кар’ера правіць

У 2006 годзе пагадзіўся дапамагчы зборнай крымскіх татараў на турніры непрызнаных краін ELP Cup.

У нацыянальнай зборнай Украіны дэбютаваў 26 сакавіка 2008 года ў таварыскім матчы са зборнай Сербіі (2:0), у якім адзначыўся галявой перадачай на Андрэя Шаўчэнку.

Дасягненні правіць

  •   Уладальнік Кубка Украіны: 2009/10

Крыніцы правіць

  1. Denys Golaydo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Denys Holaydo // FBref.com
  3. Таврия: Ковпак, Голайдо и Галюза переведены в дубль (руск.). football.ua (10 лістапада 2010). Праверана 7 мая 2024.
  4. Голайдо возвращается в первую команду (руск.). football.ua (25 лістапада 2010). Праверана 7 мая 2024.
  5. Денис Голайдо — первый новичок «Металлурга» (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). Афіцыйны сайт данецкага «Металурга» (3 снежня 2010). Праверана 4 снежня 2010.
  6. Голайдо: "Из Металлурга ухожу, но не факт, что в Таврию" (руск.). football.ua (6 снежня 2013). Праверана 7 мая 2024.
  7. Приключения иностранцев в Слуцке. Часть 2. «І покажем, що ми, браття, козацького роду» (руск.). by.tribuna.com.
  8. Голайдо покинул "Слуцк" (руск.). football.by (24 чэрвеня 2014). Праверана 7 мая 2024.
  9. Почему Денис Голайдо покинул «Слуцк» (руск.). by.tribuna.com.
  10. Голайдо вернулся в донецкий Металлург (руск.)(недаступная спасылка). footballfan.net.ua (11 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 сакавіка 2015.