Дзяржаўная служба

Дзяржаўная служба — прафесійная дзейнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія займаюць дзяржаўныя пасады, у мэтах непасрэднага ажыццяўлення дзяржаўных паўнамоцтваў і (або) забеспячэння выканання функцый дзяржаўных органаў або службовых асобаў Рэспублікі Беларусь.

Прававую аснову дзяржаўнай службы ў Рэспубліцы Беларусь складаюць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2022 г. № 175-З «Пра дзяржаўную службу ў Рэспубліцы Беларусь» і іншыя заканадаўчыя акты[1].

Гл. таксама: Дзяржаўны служачы

Зноскі