Палітыка Азербайджана

(Пасля перасылкі з Дзяржаўны лад Азербайджана)

Азербайджан — прэзідэнцкая рэспубліка. Кіраўніком дзяржавы з’яўляецца Прэзідэнт, які выбіраецца на тэрмін 7 гадоў усеагульным галасаваннем. Выканаўчая ўлада таксама належыць яму. Кіраўнік урада — прэм'ер-міністр.

Ільхам і Мехрыбан Аліевы на цырымоніі адкрыцця Першых Еўрапейскіх гульняў, Баку, 2015

Вышэйшы заканадаўчы орган — Нацыянальны сход (Мілі Меджліс, азерб.: Milli Məclis) Азербайджанскай Рэспублікі, 125-месны аднапалатны парламент, які выбіраецца на 5 гадоў усеагульным галасаваннем. Большасць крэслаў у парламенце мае прапрэзідэнцкая партыя «Новы Азербайджан». Судовая ўлада належыць незалежным судам: Канстытуцыйнаму Суду, Вярхоўнаму Суду, Вышэйшаму Эканамічнаму Суду.

Знешняя палітыка правіць

 
Ільхам Аліеў сустракаецца з прэзідэнтам Турцыі Эрдаганам

Азербайджан мае дыпламатычныя адносіны з 158 краінамі свету і сяброўства ў 38 міжнародных арганізацыях. Асабліва блізкія адносіны звязваюць Азербайджан з Турцыяй: краіны звязваюць іслам, цюркізм, складаныя адносіны з Арменіяй і стабільна высокія месцы на конкурсе Еўрабачанне, дзе яны амаль заўсёды дораць адно аднаму 12 балаў.

Беларуска-азербайджанскія адносіны правіць

Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 11 чэрвеня 1993 года[1]. У 2006 годзе падпісаны Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2015 года. 2 мая 2007 года ў Баку Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў падпісалі Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве[2]. Усяго ў 2006—2018 адбылося 10 сустрэч нязменных прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана.

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікі на ўзроўні пасольстваў адкрыты адпаведна ў Баку і Мінску ў 2006 годзе. Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы — Генадзь Ахрамовіч (з 2015 года), Пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь — Ляціф Гандзілаў (з 2016 года).[3]

Гл. таксама правіць

Зноскі