Дзяржаўны ўніверсітэт даліны Місісіпі
Дзяржаўны ўніверсітэт даліны Місісіпі (англ.: Mississippi Valley State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая месціцца каля горада Іта-Бена ў штаце Місісіпі.
Дзяржаўны ўніверсітэт даліны Місісіпі | |
---|---|
англ.: Mississippi Valley State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Mississippi Valley State University |
Заснаваны | 1950 |
Студэнты | 2 032[1] |
Размяшчэнне | Іта-Бена, Місісіпі, ЗША |
Сайт | mvsu.edu |
Агульная характарыстыка правіць
Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы. Створаны ў 1950 годзе як прафесійны каледж для афраамерыканцаў, ён па задуме ўладаў павінен быў зменшыць паток абітурыентаў-афраамерыканцаў у традыцыйна "белыя" навучальныя ўстановы штата: Місісіпскі ўніверсітэт, Місісіпскі дзяржаўны ўніверсітэт і інш.
Структура правіць
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж прафесійных студый
- Каледж адукацыі
- Школа аспірантуры
Гл. таксама правіць
Заўвагі правіць
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы