Дзённік Гуантанама

Дзённік Гуантанама (англ.: Guantánamo Diary) — мемуары, напісаныя Махамедам Ульд Слахі, якога ўлады ЗША ўтрымлівалі без прад’яўлення абвінавачванняў на працягу чатырнаццаці гадоў[1]. Публікацыя стала самым падрабязным сведчаннем ад зняволенага турмы Гуантанама[2].

Дзённік Гуантанама
Аўтар Махамед Ульд Слахі
Жанр мемуары
Мова арыгінала англійская
Выпуск 2015

Гісторыя правіць

Ульд Слахі быў схоплены амерыканскімі спецслужбамі ў роднай Маўрытаніі неўзабаве пасля тэрактаў 11 верасня. Ён сцвярджаў, што перад адпраўкай у турму Гуантанама яго дапытвалі ў Іарданіі і Афганістане. Па словах адваката Нэнсі Халандэр, міністр абароны ЗША Дональд Рамсфельд загадаў прымяніць у дачыненні да Махамеда «спецыяльныя метады допыту», якія мелі на ўвазе катаванні[2].

У зняволенні аўтар вывучыў ангійскую мову і напісаў усе 466 старонак свайго дзённіка ад рукі[2]. Адвакаты перадалі рукапіс журналісту Лары Сімсу, які рэдагаваў кнігу. Кожная старонка павінна была быць прадстаўлена ваенным цэнзарам. На працягу некалькіх гадоў кніга знаходзілася пад забаронай да публікацыі з боку амерыканскіх афіцыйных асоб. Мемуары былі апублікаваны ў 2015 годзе, калі Слахі ўсё яшчэ ўтрымліваўся пад вартай[1][2].

Ва ўвядзенні мемуараў падкрэсліваецца, што гэта не аўтарызаваная версія[1].

Экранізацыя правіць

Мемуары сталі асновай для фільма. Праект быў анансаваны ў лістападзе 2019 года. Здымкі пачаліся 2 снежня таго ж года ў Паўднёвай Афрыцы. Першапачаткова карціна павінна была называцца «Вязень 760»[3], але ў лістападзе 2020 года атрымала канчатковую назву «Маўрытанец».

Прэм’ера фільма адбылася 12 лютага 2021 года.

Зноскі правіць

  1. а б в Общественное пытание (13 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2021. Праверана 7 сакавіка 2021.
  2. а б в г «Дневник узника Гуантанамо»: заключённый самой страшной тюрьмы США написал книгу (21 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2021. Праверана 7 сакавіка 2021.
  3. Jodie Foster, Tahar Rahim & Shailene Woodley Board ‘Prisoner 760’, STX Launching At AFM. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2019. Праверана 7 сакавіка 2021.