Дзікае паляванне 2

расійскі дакументальны фільм

«Дзі́кае палява́нне 2» (руск.: Дикая охота 2) — расійскі дакументальны фільм, створаны Паўлам Шараметам на тэлеканале ОРТ у 2002 годзе[1].

Дзікае паляванне 2M:
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Кінакампанія Першы канал
Працягласць 51 хв.
Краіна
Мова руская
Год 2002

Сюжэт правіць

Журналісцкае расследаванне Паўла Шарамета па гвалтоўных знікненнях лідараў апазіцыі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, бізнесмена Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. Гэта яго другі фільм, які працягвае расследаваць абставіны выкрадання людзей у Беларусі. Першы фільм быў «Дзікае паляванне», які ў 2000 годзе быў паказаны на ОРТ, але ў Беларусі яго забаранілі да паказу.

Здымачная група правіць

  • аўтар сцэнарыя — Павел Шарамет
  • рэжысёр — Сяргей Галавецкі
  • рэжысёр мантажу — Наталля Радзівонава
  • аператары — Аляксей Мацюшкін, Уладзімір Андронаў, Уладзімір Бабарыка, Кірыл Бутырын, Яўген Вялічка, Сяргей Гельбах, Аляксандр Ісаеў, Юрый Апельянц
  • гукарэжысёр — Кацярына Іадловіч
  • рэдактар — Наталля Бышова
  • кампазітар — Павел Усанаў
  • мантаж — Максім Кітаеў
  • прадзюсар — Алег Вальноў

Прэм’ера правіць

Фільм паказаны па канале ОРТ 31 жніўня 2002 года ў 13:10 па мінскім часе, але на тэрыторыі Беларусі ў гэты час канал АНТ паставіў іншую праграму.

Зноскі

  1. ""Дикая охота-2" в Беларуси под запретом" [руская]. TUT.BY. 31 жніўня 2002. Архівавана з арыгінала 5 чэрвеня 2020. Праверана 2020-06-05.

Спасылкі правіць