Дзікінсанскі дзяржаўны ўніверсітэт

Дзікінсанскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Dickinson State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Дзікінсан у штаце Паўночная Дакота, ЗША.

Дзікінсанскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Dickinson State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Dickinson State University
Заснаваны 1918
Студэнты 1 441[1]
Размяшчэнне Дзікінсан, Паўночная Дакота, ЗША
Сайт dickinsonstate.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Вучэльня была заснавана 24 чэрвеня 1918 года як дзяржаўная нармальная школа па падрыхтоўцы настаўнікаў для сельскай мясцовасці і атрымала статус універсітэта ў 1987 годзе. Пры заснаванні вучэльня была бясплатнай і працавала на базе гарадской сярэдняй школы. Першы спецыялізаваны будынак кампуса быў пабудаваны ў 1924 годзе.

Структура правіць

  • Школа адукацы
  • Школа сацыяльных навук
  • Школа медсястрынства
  • Дэпартамент прыродазнаўчых навук
  • Школа матэматыкі і камп'ютарных навук
  • Школа кінезіялогіі
  • Школа бізнесу і прадпрымальніцтва
  • Дэпаратмент мастацтваў і літаратуры
  • Дэпартамент сельскай гаспадаркі і тэхнічных навук
  • Школа аспірантуры

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць