Добшынская лядовая пячора

Добшынская лядовая пячора (славацк.: Dobšinská ľadová jaskyňa) — пячора ў Славацкім Раі, непадалёк ад горада Добшына.

Герб Добшынскай лядовай пячоры.

Мае працягласць 1 483 м і лічыцца адной з найвялікшых лядовых пячораў Еўропы. Пячору адкрылі 15 чэрвеня 1870 года.

Плошча лёду складае 9 772 м², аб’ём 110 100 м³.

Тэмпература ў «Вялікай залі» вагаецца ад −3,8 °C узімку да +0,5 °C улетку. Таўшчыня лёду — 26,5 м. Пячору адкрылі 15 чэрвеня 1870 года горныя інжынеры Eugen Ruffíni, Andreas Méga, Gustav Lang і F. Feher. Яны залезлі ў шчыліну, адкуль заўсёды дзьмула халодным паветрам. У наступным годзе пячора была адкрыта для наведвальнікаў і ў 1887 годзе атрымала электрычнае асвятленне.

Спасылкі правіць