Докшыцкая раённая цэнтральная бальніца

УАЗ «Докшыцкая раённая цэнтральная бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Докшыцкага раёна. Будынак ЦРБ знаходзіцца ў Докшыцах.

Докшыцкая ЦРБ
Размяшчэнне
Каардынаты
Адрас Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы, вул. М.Горькага, 6.
dokcbr.by/index.php/by/

Апісанне правіць

У раёне працуе 48 урачоў і 241 сярэдні медыцынскі работнік. Забяспечанасць урачамі на 1000 жыхароў — 2,1, сярэднім медперсаналам — 10,6.

Асноўным цэнтрам аказання медыцынскай дапамогі ў горадзе з’яўляецца Докшыцкая цэнтральная раённая бальніца на 150 стацыянарных ложкаў, паліклініка на 250 наведванняў за змену, шматпрофільны дзённы стацыянар на 25 ложкаў. Ва ўстанове аховы здароўя «Докшыцкая ЦРБ» працуюць 50 урачоў і 273 работнікі сярэдняга медперсаналу. Сярод урачоў 16 маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю, другую — 21 урач. Бальніца ўкамплектавана абсталяваннем, якое дазваляе цалкам выконваць задачы па медыцынскай дапамозе насельніцтву. Стаматалагічнае, хірургічнае, рэанімацыйнае аддзяленні абсталяваны сучаснымі медпрыборамі і ўстаноўкамі.

У аптэчную сетку раёна ўваходзяць 7 аптэк і 2 аптэчныя кіёскі.

Спіс лекава-прафілактычных устаноў правіць

Сетка ўстановы складаецца з наступных структурных падраздзяленняў:

  • Докшыцкая цэнтральная раённая паліклініка — 250 наведванняў, шматпрофільны дзённы стацыянар на 25 ложкаў;
  • Бягомльская раённая бальніца — 200 наведванняў, дзённы стацыянар — 5 ложкаў;
  • 3 участковыя бальніцы (Бярэзінская ўчастковая бальніца — 30 наведванняў, стацыянар на 10 ложкаў; Валкалацкая ўчастковая бальніца — 20 наведванняў, стацыянар на 10 ложкаў; Крулеўшчынская ўчастковая бальніца — 100 наведванняў, стацыянар на 15 ложкаў);
  • Беразкоўская бальніца сястрынскага догляду з амбулаторыяй урача агульнай практыкі — 20 наведванняў у змену, стацыянар на 10 ложкаў;
  • 3 амбулаторыі ўрача агульнай практыкі (Параф’янаўская амбулаторыя — 40 наведванняў, Порплішчанская амбулаторыя — 25 наведванняў, Сітцаўская амбулаторыя — 40 наведванняў);
  • 18 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.

Літаратура правіць

  • Ахова здароўя // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 591—592.

Спасылкі правіць