Дом па Ленінскай вуліцы, 29а (Магілёў)
Дом па Ленінскай вуліцы, 29а — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.
Славутасць | |
Дом па Ленінскай вуліцы, 29а | |
---|---|
53°53′52″ пн. ш. 30°20′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | другая палова XIX ст. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя правіць
Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя паміж вуліцамі Вялікай Садовай і Малой Садовай як даходны дом, быў прыватнаўласніцкім.
У 1920-я гг. нацыяналізаваны. Выкарыстоўваўся як жылы. Сёння там размяшчаюцца абутковая майстэрня і розныя ўстановы.
Архітэктура правіць
Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Галоўным фасадам замыкае дворык, утвораны дамамі № 29 і 31 па вул. Ленінскай і домам № 19 па Пажарным завулку. Паверхі падзелены шырокім гзымсавым паяском. Сцены галоўнага фасада гладкія, атынкаваныя. Асіметрычным фасад робіць праязная арка, якая мае цыліндрычныя скляпенні. Аконныя праёмы першага паверха прамавугольныя невялікіх памераў, другога — прамавугольныя вялікіх памераў. Сцены завершаны прафіляваным гзымсам. Дах двухсхільны[1].
Зноскі
- ↑ kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 22 верасня 2022.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Ленінскай вуліцы, 29а (Магілёў)