Дом па вуліцы Леніна, 19 (Пінск)

Пінск

Дом па вуліцы Леніна, 19 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска.

Славутасць
Дом па вуліцы Леніна, 19
52°06′47″ пн. ш. 26°06′27″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль мадэрн
Дата пабудовы пачатак XX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529шыфр 112Е000529
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя з цэглы. У будынку размешчана гандлёвая ўстанова.

Архітэктура

правіць

Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак выходзіць на вуліцу Леніна кароткім тарцавым фасадам з уязной аркай на першым паверсе. Кампазіцыя фасада асіметрычная. Над аркай лучковай формы размешчаны паўкруглы эркер з паўцыркульным франтонам над ім. У рытмічнай групоўцы праёмаў і дэкоры выкарыстаны элементы стылю мадэрн. Галоўны ўваход размешчаны з вуліцы, уваход на другі паверх — з боку двара з асобнай лесвічнай клеткай.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць