Дом па вуліцы Леніна, 34 (Пінск)

Пінск

Дом па вуліцы Леніна, 34 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска.

Славутасць
Дом па вуліцы Леніна, 34
52°06′50″ пн. ш. 26°06′38″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1920-я
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529шыфр 112Е000529
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабудаваны ў 1920-х гг. з цэглы.

Архітэктура правіць

Архітэктуры будынка ўласцівыя элементы канструктывізму. Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак з двухсхільным дахам. Падоўжным галоўным фасадам арыентаваны на вуліцу Леніна. Фасад мае асіметрычную кампазіцыю са свабоднай рытмічнай групоўкай аконных праёмаў. Кампазіцыйным акцэнтам з’яўляецца плоскі рызаліт, завершаны трохвугольным атыкам з вялікім паўцыркульным акном. Паверхі падзелены гарызантальнай цягай, рызаліт вылучаны балконам на ўсю шырыню. Планіроўка калідорная, з двухбаковым размяшчэннем кабінетаў.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць