Дразафі́лы (Drosophila) — род насякомых сямейства пладовых мушак атрада двухкрылых.

Дразафілы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Drosophila Fallén, 1823


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  146212
NCBI  7215
EOL  46807741
FW  139428

Апісанне правіць

Цела даўжынёй 2—4,5 мм, стракатае, матавае або бліскучае, жаўтаватае, жаўтлява-карычневае ці амаль чорнае; брушка нярэдка з цёмнымі плямамі або палосамі, галава жоўтая. Крылы празрыстыя, часта з зацемненымі папярочнымі жылкамі, радзей з цёмнымі плямамі. Вочы ярка-чырвоныя. Дразафілы валодаюць каляровым зрокам.

Пашырэнне правіць

Адрозніваецца звыш 1000 відаў. Пашыраны ўсюды, больш шматлікія ў тропіках і субтропіках (напр., на Гавайскіх астравах больш за 300 відаў). Трапляюцца на кветках, часта на дрэвавых соках, вінных і фруктовых заводах, у памяшканнях для агародніны і садавіны. Найбольш вядомая дразафіла звычайная, або пладовая мушка (Drosophila melanogaster). На Беларусі адзначана каля 30 відаў.

Асаблівасці біялогіі правіць

Жывяцца сокам раслін, прадуктамі гніення агародніны і садавіны. Лёгка разводзяцца ў лабараторных умовах, аб’ект генетычных даследаванняў.

У самцоў даволі складаныя шлюбыя паводзіны, якія ўключаюць шлюбныя тан­цы і «пес­ні» (са­мец віб­рыру­е крыламі, выдаючы спецыфічныя гукі).

Лічынкі развіваюцца на субстратах расліннага паходжання. Жыццёвы цыкл кароткі (у некаторых відаў ад яйца да мухі каля 10 дзён).

Літаратура правіць