Дразацын — гэта антымікробны пептыд, які складаецца з 19 амінакіслот. Упершыню быў вылучаны з гемалімфы пладовай мушкі Drosophila melanogaster[1], пазней было паказана, што яго маюць усе мушкі роду Drosophila. Дразацын у першую чаргу актыўны супраць грамадмоўных бактэрый. Падобна антымікробным пептыдам піракарыцыну і абаэцыну, дразацын звязваецца з ДНК бактэрый, інгібіруючы клетачны механізм і рэплікацыю. У Drosophila melanogaster наяўнасць Д. важліва для абароны ад інфекцыі Enterobacter cloacae.

Зноскі

  1. Bulet P. A novel inducible antibacterial peptide of Drosophila carries an O-glycosylated substitution//The Journal of Biological Chemistry/1993. — 268 (20): 14893-14897, doi:10.1016/S0021-9258(18)82417-6