Дронты (Raphidae) — вымерлае сямейства нелятаючых птушак атрада голубападобных (Columbiformes). Жылі на Маскарэнскіх астравах, размешчаных у Індыйскім акіяне.

Дронты

Raphus cucullatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Raphinae

Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177060
NCBI  187131
EOL  7977
FW  92330

Да канца XVIII стагоддзя ўсе тры віды дронтаў былі цалкам вынішчаны чалавекам і завезенымі ім жывёламі.

Сямейства дронтаў ўключала 3 віды:

  • Маўрыкійскі дронт, або Дадо (Raphus cucullatus) жыў на востраве Маўрыкій; апошняе згадванне аб ім адносіцца да 1681; маецца малюнак мастака Р. Саверэя 1628.
  • Белы, або бурбонскі дронт (Threskiornis solitarius, Raphus solitarius) жыў на оcтрове Рэюньён, вымер каля 1750.
  • Дронт-пустэльнік (Pezophaps solitaria) жыў на востраве Радрыгес, вымер пасля 1761, магчыма, дажыў да пачатку XIX ст.