Другаві́ты (грэч. Δραγοβῖται, таксама распаўсюджаны назвы драгавіты, драгувіты, другавічы і інш.) — група славян (племя або аб'яднанне плямён) ва Усходняй і Паўднёвай Македоніі (тэрыторыя сучасных Балгарыі, Паўночнай Македоніі і Грэцыі) у VIIXII стст.

Другавіты
Пячатка з судом другавітаў, XI ст.
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Македонія
Мова славянская
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы магчыма дрыгавічы

Гісторыя правіць

Упершыню другавіты разам з іншымі славянскімі аб'яднаннямі ўзгадваюцца візантыйцамі пад 616 г. у сувязі з аблогай Салонікаў. Згодна тэксту "Цудаў Святога Дзмітрыя Салунскага", славяне былі накіраваны супраць Візантыі аварамі. Другавіты і іх саюзнікі зрабілі лодкі-кадаўбы і на іх спустошылі ўзбярэжжа Грэцыі і астравоў Эгейскага мора і толькі потым пачалі аблогу горада. Славян узначальваў правадыр Хатун або Хацон (Χατουν), паходжанне якога не вядома. Аднак аблога скончылася беспаспяхова, а сам правадыр трапіў у палон. Другавіты таксама ўдзельнічалі ў аблозе Салонікаў у 676678 гг.

Відавочна, пасля паражэння ад візантыйцаў яны не пакінулі Македонію або зноў перасяліліся сюды да сярэдзіны IX ст. У дачыненні да X ст., другавіты ўзгадваліся як жыхары зямель ад Верыі да Скоп'я. У 879 г. было створана епіскапства Другавіція (Δρουγουβιτεία). У XII ст. прадстаўнікі другавіцкай царквы ўзгадваліся як пасланцы да катараў.

Дачыненне да царкоўнаславянскай мовы правіць

Другавіты прысутнічаюць у дыскусіях вакол дзейнасці візантыйскіх праваслаўных місіянераў Кірыла і Мяфодзія, якія стварылі царкоўнаславянскую мову на аснове славянскіх дыялектаў, распаўсюджаных каля Салонікаў. Паколькі другавіты ўзгадваюцца ў крыніцах як суседняе племя ў дачыненні да гэтага горада, то мяркуецца, што менавіта іх гаворка легла ў аснову царкоўнаславянскай.

Другавіты і дрыгавічы правіць

Некаторыя даследчыкі лічаць, што македонскія другавіты і славяне-дрыгавічы, якія прыкладна ў той жа перыяд насялялі землі паўднёвай і цэнтральнай Беларусі маюць адзінае паходжанне.

У беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі першым на падабенства іх назваў звярнуў увагу М. Ф. Доўнар-Запольскі. Хаця ні ў той, ні ў сённяшні час не існуе ніякіх археалагічных і лінгвістычных пацверджанняў адзінага паходжання або блізкасці гэтых славянскіх аб'яднанняў, ён напроста атаясамляў іх і лічыў, што другавіты падобна іншым славянам паходзілі з тэрыторыі Беларусі і апынуліся на поўдні ў выніку міграцыі. Пазнейшыя гісторыкі адышлі ад тэорыі аб беларускіх землях як прарадзіме славян, аднак лічылі адзінства другавітаў і дрыгавічоў да эпохі перасялення народаў верагодным. М. І. Ермаловіч адкрыта выказваўся за ўжыванне агульнай назвы. Ён разгледзеў розныя формы напісання наймення другавітаў і прыйшоў да высновы: "...больш правільнай формай гэтай назвы трэба лічыць «драгавічы». І вельмі шкада, што ў беларускай навуковай літаратуры ўкаранілася яўна няправільная форма «дрыгавічы»".

Супраць гіпотэзы адзінага паходжання другавітаў і дрыгавічоў выступае частка даследчыкаў і папулярызатараў гісторыі, якія лічаць, што найменне славянскіх аб'яднанняў на тэрыторыі Беларусі паходзіць з балтыйскіх моў (М. М. Чарняўскі, М. Ф. Піліпенка, У. А. Арлоў і інш.). Звычайна яны спасылаюцца на наяўнасць элементаў балцкай культуры ў дрыгавічоў. Але гэта таксама не з'яўляецца прамым доказам іх здагадкі.

Спасылкі правіць