Дрыбінскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласці Беларусі

Дры́бінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Раённы цэнтр — гарадскі пасёлак Дрыбін. Падзелены на 5 сельскіх саветаў.

Дрыбінскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Дрыбін
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924,
12 лютага 1935,
29 снежня 1989
Дата скасавання 8 ліпеня 1931,
16 верасня 1959
Кіраўнік Мікалай Уладзіміравіч Сцяпанаў[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 72,77 %, руская 26,73 %
Размаўляюць дома: беларуская 42,79 %, руская 56,96 %[2]
Насельніцтва (2009)
12 253 чал.[2] (20-е месца)
Шчыльнасць 15,99 чал./км² (11-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 92,83 %,
рускія — 5,68 %,
іншыя — 1,49 %[2]
Плошча 766,53[3]
(21-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
185 м[4]
Дрыбінскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

У паўночна-заходняй частцы раёна распаўсюджаны ўзвышаны лёсавы ландшафт (Смаленска-Маскоўскае ўзвышшша займае каля 15 % плошчы раёна); для паўднёва-ўсходняй часткі раёна і цэнтральнай характэрны другасна-марэнны раўнінны ландшафт, які займае каля 35 % плошчы раёна; раён другасна-водна-ледніковай раўніны займае каля 45 % тэрыторыі і прымеркаваны да рачных далін Проні з прытокамі Раста, Бася, Быстрая, Вербаўка, Быстранка. Найвышэйшы пункт 226 м знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад вёскі Еськаўка Цемналескага сельсавета, пераважаюць вышыні 170—190 м.

Плошча Дрыбінскага раёна 76,6 тыс.га, з іх 46,8 тыс. га занята сельгасугоддзямі.

Пад лесам знаходзіцца 27,4 % тэрыторыі раёна, або 21,0 тыс. га. Пераважаюць шыракаліста-яловыя лясы. Кустарнікі — 1,0 тыс. га, балоты — 1,1 тыс. га, вада — 0,6 тыс. га, іншых угоддзяў — 5,5 тыс. га.

Гісторыя правіць

Дрыбінскі раён як адміністрацыйная адзінка быў утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Аршанскай акругі Беларускай ССР. Цэнтр — вёска Дрыбін. У склад раёна ўваходзілі 98 населеных пунктаў, у якіх пражывала больш 28 тысяч чалавек. 20 жніўня 1924 года падзелены на 9 сельсаветаў: Бельскі (Кішчыцкі), Гарадзецкі, Гасподаўскі (Трылесінскі), Дрыбінскі, Карэбскі, Кледнявіцкі, Пакуцценскі, Суслаўскі і Чурылаўскі (Студзянецкі). Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 2 сакавіка 1931 года да раёна далучаны Жданавіцкі, Кароўчынскі і Чэрнеўскі сельсаветы скасаванага Лупалаўскага раёна. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны, Бельскі (Кішчыцкі), Гарадзецкі, Гасподаўскі (Трылесінскі), Дрыбінскі, Карэбскі, Кледнявіцкі, Пакуцценскі, Чурылаўскі (Студзянецкі) сельсаветы перададзены Горацкаму раёну; Жданавіцкі, Кароўчынскі, Суслаўскі, Чэрнеўскі сельсаветы — Чавускаму раёну.

12 лютага 1935 года раён утвораны зноў, у яго склад уключана 18 сельсаветаў: Бельскі (Кішчыцкі), Гарадзецкі, Гасподаўскі (Трылесінскі), Дрыбінскі, Жданавіцкі, Карэбскі, Кледнявіцкі, Пакуцценскі, Чурылаўскі (Студзянецкі), Чэрнеўскі сельсаветы Горацкага раёна, Еганоўскі сельсавет Шклоўскага раёна, Зарэсценскі, Кароўчынскі, Радамльскі, Робцаўскі, Суслаўскі сельсаветы Чавускага раёна, Заходскі і Расненскі (Раснянскі) сельсаветы Мсціслаўскага раёна. 15 ліпеня 1935 года Дрыбін атрымаў статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Дрыбіна паніжаны да вёскі. 20 красавіка 1939 года Гасподаўскі сельсавет перайменаваны ў Первамайскі. У 1939 годзе скасаваны Заходскі сельсавет. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Жданавіцкі, Карэбскі, Кледнявіцкі, Радамльскі і Робцаўскі сельсаветы. 16 верасня 1959 года раён скасаваны, Гарадзецкі, Дрыбінскі, Кароўчынскі, Первамайскі, Чурылаўскі сельсаветы, часткі Суслаўскага і Бельскага сельсаветаў перададзены Горацкаму раёну, Пакуцценскі і Расненскі сельсаветы — Мсціслаўскаму раёну, Еганоўскі, Чэрнеўскі сельсаветы і частка Бельскага сельсавета — Шклоўскаму раёну, Зарэсценскі сельсаветы і частка Сулаўскага сельсавета — Чавускаму раёну.

Пазбаўленне статуса раёна не прайшло бясследна, пад час рэарганізацыі многія прадпрыемствы былі ліквідаваны, большасць праектуемых будаўнічых аб’ектаў было звернута.

Утвораны зноў 29 снежня 1989 года ў сувязі з масавым перасяленнем жыхароў Краснапольскага раёна, тэрыторыя якога была забруджана радыёнуклідамі пасля Чарнобыльскай тэхнагеннай катастрофы (1986)[5]. У склад раёна ўвайшлі Дрыбінскі, Кароўчынскі, Первамайскі, Расненскі, Цемналескі сельсаветы Горацкага раёна, Чэрнеўскі сельсавет Шклоўскага раёна, цэнтр — вёска Дрыбін. 20 кастрычніка 1995 года Дрыбінскі раён і вёска Дрыбін аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 24 студзеня 1996 года Дрыбінскі сельсавет перайменаваны ў Міхееўскі. 19 лістапада 1997 года Дрыбін аднесены да катэгорыі пасёлкаў гарадскога тыпу. 23 снежня 2009 года скасаваны Цемналескі сельсавет[6], 20 лістапада 2013 года — Кароўчынскі сельсавет[7].

Насельніцтва правіць

Колькасць насельніцтва — 12.8 тыс. чалавек.

Населеныя пункты правіць

Усяго налічваецца 102 населеныя пункты.

Эканоміка правіць

За 2013 год суб’ектамі гаспадарання раёна экспартавана тавараў на суму 408 тыс. долараў ЗША, што складае 169,5 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года. Імпарт тавараў у цэлым па раёне склаў 882,5 тыс. долараў ЗША ці 422,5 % да 2012 года. Сальда знешняга гандлю таварамі па раёне склала мінус 474,5 тыс. долараў ЗША. Аб’ём экспарту паслуг у цэлым па раёне склаў 48,4 тыс. долараў ЗША або 196,7 працэнта да 2012 года. Сальда знешняга гандлю паслугамі па раёне за 2013 — станоўчае і склала 37,7 тыс. долараў ЗША. Асноўнымі прадпрыемствамі-экспарцёрамі тавараў і паслуг у раёне з’яўляюцца: Дрыбінскае райпа, ПВУП «Максімлеспрам», ПГПУП «ІВАЛ — 2009», ПВУП «Гранат ПСМ», УАЗ «Дрыбінская цэнтральная раённая бальніца».

Транспарт правіць

Праз раён праходзяць чыгунка «Орша-Крычаў», аўтамабільная дарога «Магілёў-Мсціслаў». Тут таксама пралягае нафтаправод «Унеча-Полацк».

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)
  • Лившиц, В. М. Перекрёстки Дрибинской истории (Краткий историко -экономический очерк) — Горки.2017.— 80 с.,ил.
  • Лившиц, В. М. (авт.- сост.) Гордость и слава Дрибинского района.— Горки.2017.— 50 с.,ил.
  • Лившиц, В.М. Холокост. Дрибин и Дрибинский район. – Горки: 2021. – 124 с., ил.

Спасылкі правіць