Дрэвагубца круглалісты

Дрэвагубца круглалісты[3], Чырвонапузырнік круглалісты[4] (Celastrus orbiculatus) — від дравяністых ліян з роду Дрэвагубца (Чырвонапузырнік) сямейства Брызглінавыя. Расліна распаўсюджана на Далёкім Усходзе.

Дрэвагубца круглалісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Celastrus orbiculatus Thunb.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506068
NCBI  85181
EOL  396516
IPNI  927512-1
TPL  kew-2707630

Арэал і экалогія правіць

У Расіі ў натуральным асяроддзі сустракаецца на Сахаліне і ў Прыморскім краі, а таксама ў Японіі і КНДР.

Распаўсюджаны ў вузкай паласе марскога ўзбярэжжа на пясчана-галечнікавых адкладах, на скалах і камяністых схілах. Па-за берагавой паласой дрэвагубца круглалісты сустракаецца толькі па далінах рэк.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Напісанне Дрэвагубца круглалісты ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.232, арт. «Дрэвагубца»
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. — 2 350 экз.