Дублінскі заліў (анг.: Dublin Bay; ірл. Cuan Bhaile Átha Cliath) — заліў у месцы ўпадзення ракі Ліфі ў Ірландскае мора. Даўжыня заліва 10 км, шырыня 7 км. З поўдня, захаду і поўначы заліў акружае сталіца Ірландыі горад Дублін.

Спадарожнікавы здымак графства Дублін. Прадастаўлена NASA

Дублінскі заліў вядомы сваім плыткаводдзем, у ім шмат пясчаных наносаў і водмеляў з чым звязана шмат караблекрушэнняў на працягу ўсёй гісторыі Дубліна, да цяперашняга часу караблі перыядычна «садзяцца на мель».