Дубіўці (Цярнопальскі раён)
Дубіўці[1] (укр.: Дубівці) — вёска ў Цярнопальскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны. Уваходзіць у склад Байківецкай сельскай грамады.
Вёска
| ||||||||||||||||
Размешчана на правым беразе ракі Гніздзечна, за 15 км ад Цярнопаля і за 7 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Курныкы. Праз вёску працякае рака Верхавінка.
Насельніцтва правіць
- 2015 год — 686 жыхароў
Гісторыя правіць
Каля Дубоўцаў выяўлены археалагічныя помнікі позняга палеаліту, ранняга жалезнага веку і чарняхоўскай культуры. Паводле адной з версій, ва ўрочышчы Манастырыска каля Дубоўцаў знаходзілася гістарычнае мястэчка Быковен, якое згадваецца ў 1214 годзе ў Галіцка-Валынскім летапісе.
Першая пісьмовая згадка — 1556 год; паводле люстрацыі галіцкага старосты Дубіўці належалі Канстанцін-Васілю Астрожскаму. Пасля яго смерці вёскай валодалі польскія магнаты Замойскія.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»