Дужкі

парныя знакі, якія выкарыстоўваюцца ў розных галінах.

Дужкі — парныя знакі, якія выкарыстоўваюцца ў розных галінах.

[ ]
Квадратныя дужкі
( )  { }  〈 〉
Круглыя дужкі  Фігурныя дужкі  Вуглавыя дужкі
Пунктуацыя
апостраф (’ ')
дужкі ([ ], ( ), { }, ⟨ ⟩)
двукроп’е (:)
коска (,)
працяжнік (, –, —, ―)
шматкроп'е (…, ..., . . .)
клічнік (!)
кропка (.)
дэфіс ()
дэфіс-мінус (-)
пытальнік (?)
двукоссе (“ ”, ‘ ’, « », ‹ ›)
кропка з коскай (;)
касая рыса (слэш, дроб) (/,  ⁄ )
Словараздзяляльнікі
прабел ( ) ( ) ( )
інтэрпункт (·)
Асноўная тыпаграфіка
амперсанд (&)
камерцыйнае at (@)
зорачка (астэрыск) (*)
адваротная касая рыса (\)
маркер спісу (буліт) ()
цыркумфлекс (^)
крыжык (†, ‡)
градус (°)
перавернуты клічнік (¡)
перавернуты пытальнік (¿)
актаторп (рашотка, хэш) (#)
знак нумара ()
знак дзялення (÷)
парадкавы індыкатар (º, ª)
працэнт, праміле, мільённая доля (%, ‰, )
абзац ()
рыска (′, ″, ‴)
знак параграфа (§)
тыльда (~)
падкрэсленне (_)
вертыкальная рыса (¦, |)
Інтэлектуальная ўласнасць
знак аховы аўтарскага права (©)
знак аховы сумежных правоў (®)
сімвал знака абслугоўвання ()
знак аховы сумежных правоў
для фанаграмы
()
таварны знак ()
Знакі валют
знак валюты (агульны) (¤)
знакі валют (канкрэтныя)
( ฿ ¢ $ ƒ £ ¥ )
Рэдкая тыпаграфіка
астэрызм ()
інтэрабанг ()
іранічны знак (؟)
Іншае
Дыякрытычныя знакі
Шпацыя
У іншых пісьменнасцях
Армянская пунктуацыя
Кітайская пунктуацыя

Адрозніваюць:

  • круглыя ​​() дужкі;
  • квадратныя [] дужкі;
  • фігурныя {} дужкі;
  • вуглавыя <> дужкі (або <> у ASCII-тэкстах).

Правілы пастаноўкі дужак у беларускай мове правіць

У дужкі бяруцца ўстаўныя словы, спалучэнні слоў і сказы, якія аб'яднаны з асноўным сказам сэнсавай сувяззю і служаць у якасці заўваг, удакладненняў і пад: Узялі мы вуды, кацялок для юшкі, сачок (на ўсякі выпадак) і рушылі на рыбалку (А. Якімовіч).

У дужкі бяруцца словы і спалучэнні слоў (разам з адпаведным знакам прыпынку), якія выражаюць рэакцыю, адносіны слухачоў да чыёй-небудзь прамовы, выказвання, рэплікі:

А н і с і м....Таму кожны павінен атрымаць сваю долю. (Воклічы: «Правільна!»)
С а к р а т а р. Ці будуць пытанні да прысутных? (Галасы: «Хопіць!»)

У дужкі бярэцца прозвішча аўтара або прозвішча аўтара і крыніца (назва твора), з якой прыводзіцца цытата: Каля пасады лесніковай цягнуўся гожаю падковай стары, высокі лес цяністы (Я. Колас. «Новая зямля»).

Пасля цытаты, непасрэдна за якой у гэтым жа радку ў дужках змяшчаецца спасылка на аўтара або на аўтара і крыніцу (г. зн. перад адкрывальнай дужкай), захоўваецца адпаведны знак прыпынку –– пытальнік, клічнік або шматкроп'е: Прыгадаліся знаёмыя радкі: «Чым сустрэла мяне мая вуліца, як я выходзіў?» (А. Куляшоў. «Сцяг брыгады»).

У дужкі бяруцца рэмаркі аўтара ў драматургічным творы:

А л ь ж б е т а (убягае, трымаючы ў руцэ клінок з тварагом). Што гэта ў вас тут парабілася, мае міленькія?
П а ў л і н к а. Кабыла дзядзькава ўцякла ці хто ўкраў. (Ідзе, садзіцца на ложак і шые) (Я. Купала).

Пасля ўстаўной канструкцыі (перад закрывальнай дужкай) ставіцца пытальнік, клічнік або шматкроп'е, якія патрабуюцца кантэкстам, а кропка не ставіцца: І толькі школа (я адразу ўбачыў яе і беспамылкова пазнаў) стаяла за гародамі, бліжэй да лесу (І. Шамякін).

Гл. таксама правіць