Дурань (картачная гульня)

(Пасля перасылкі з Дурань, картачная гульня)

Дурань — картачная гульня, папулярная ў краінах былога СССР.


Гульня ў дурня
Паходжанне народная гульня
Тып лагічная
Разнавіднасці падкідны, пераводны і інш.
Колькасць гульцоў 2 — 6 (да васьмі пры калодзе ў 52 — 54 карты)
Узрост усе ўзросты
Неабходныя навыкі памяць, лагічнае мысленне, разлік імавернасцей і тактыка
Карт у калодзе 36 (часам 52 — 54)
Кірунак гульні па дамоўленасці гульцоў
Вартасць карт
(ад вышэйшых да ніжэйшых)
ад туза да шасцёркі (часам да двойкі)
Парадак масцей лічыцца па «козыры» (козыр — старэйшая масць, якая выбіраецца выпадкова)
Сярэдняя працягласць партыі ад 5 і больш хвілін
Уплыў выпадковасці ёсць
Складанасць нізкая

Сутнасць гульні правіць

У гульні выкарыстоўваецца калода з трыццаці шасці карт і ўдзельнічаюць ад двух да шасці гульцоў, у выпадку гульні поўнай калодай ў пяцьдзясят дзве карты можа гуляць да васьмі гульцоў. Кожнаму раздаецца па шэсць карт, наступная (або апошняя, магчыма і любая з калоды) карта адкрываецца і яе масць устанаўлівае козыр для гэтай партыі, і рэшта калоды (дабор) — калі застаецца — кладзецца паверх яе кашуляй уверх так, каб казырная карта была відаць усім. Мэта гульні — пазбыцца ўсіх карт. Апошні гулец, які не пазбыўся карт, застаецца «ў дурнях», г.зн. прайграе.

Нічыя правіць

У гульні таксама магчыма нічыя (розыгрыш) — калі гулец, які робіць ход, ходзіць апошнімі картамі, а другі гулец адбіваецца апошнімі картамі, пры гэтым карт больш ні ў калодзе, ні ў іншых гульцоў не застаецца. Вынік такога паядынку трактуецца па дамоўленасці паміж гульцамі. Калі гуляюць «без нічыёй», то прайграе той, хто адбіваўся апошнім.

Правілы правіць

У першую чаргу гульцы павінны вызначыць тып гульні. Гэта можа быць падкідны дурань, перакладны дурань ці іншая, менш распаўсюджаная разнавіднасць. Колькасць удзельнікаў гульні можа быць ад двух да васьмі чалавек, у залежнасці ад выкарыстоўванай картачнай калоды. Але, як правіла, пры гульні ў дурня бярэцца калода з трыццаці шасці, у рэдкіх выпадках пяцідзесяці дзвюх карт. Мэта гульні зводзіцца да таго, каб пазбыцца ўсіх карт. Гулец, якому не патрапіць гэтага, прызнаецца дурнем.

Перад пачаткам розыгрышу калоду добра ператасоўваюць. Кожнаму гульцу раздаюць па шэсць карт. Уся калода кладзецца на стол кашуляй дагары, а адна карта — дагары тварам. Масць гэтай карты будзе казырнай масцю ў коне, г.зн. будзе біць усе астатнія масці. У выпадку, калі ўся калода адразу будзе раздадзеная удзельнікам гульні, то козырам прызнаецца апошняя карта ў калодзе, здадзеная тварам дагары апошняму гульцу ў чарзе.

Гульню пачынае чалавек, які мае на руках казырную карту найменшай вартасці (па дамоўленасці магчымы другія варыянты; сітуацыя, калі ні ў кога з гульцоў няма казыроў, таксама вызначаецца дамоўленасцю перад гульнёю). Ходзяць, гуляючы ў дурня, заўсёды па гадзіннікавай стрэлцы, г.зн. пад гульца, які сядзіць злева. Другі кон пачынаюць з ходу пад чалавека, які стаў дурнем ў першай раздачы. Гэта называецца «вучыць дурня» (раўнацэнныя паняцці хадзіць «на дурня», «пад дурня»). Магчыма, па дамоўленасці паміж гульцамі, пачынаць наступную гульню «з-пад дурня», гэта значыць, у гэтым выпадку захаджалым гульцом лічыцца гулец, які сядзіць па левы бок ад чалавека, які прайграў[1].

Пакуль карты на стале не біты, або гулец не ўзяў іх сабе, браць новыя карты з калоды нельга. Першым ўзяць карты з калоды павінен гулец, які толькі што хадзіў пад дурня. А апошнім карты бярэ гулец, які адбіваецца. Калі ён не адбіўся, то карты ён браць не можа.

Асноўныя варыянты правіць

Просты правіць

Хадзіць можна адной або дзвюма картамі адной вартасці, якія падкідваюць адразу. Гулец можа выбраць, якія карты яму пабіць. Незалежна ад таго, ці пакрыта карта (або карты), дадаваць карты нельга, калі гулец узяў іх ужо ў рукі. На гэтым ход сканчаецца.

Падкідны правіць

З'яўляецца самым распаўсюджаным. Хадзіць можна любой колькасцю карт адной вартасці. Гулец, пад якога ходзяць, можа крыць карты, а можа прыняць. Гулец, які ходзіць, мае права падкінуць карты, якія супадаюць па вартасці з любой картай на стале, у тым ліку тыя, якімі хадзілі, і тыя, якімі крылі. Калі ў гульні ўдзельнічаюць больш двух гульцоў, то гулец, які хадзіў, мае права першага дзеяння, але калі ён скончыў хадзіць, то астатнія гульцы маюць права «падкінуць» (дадаць для біцця) свае карты па тых жа правілах. Адбіваючы, гулец павінен пакрыць і іх.

Таксама можна падкінуць карты, калі гулец вырашыў прыняць карты і не працягваць адбівацца — гэта называецца «наўздагон», «у прыдачу». Аднак нельга падкідваць больш карт, чым застаецца ў гульца, які адбіваецца — гэта значыць, калі ў гульца тры карты, яму паклалі адну, і ён вырашыў яе прыняць, то яму можна дадаць толькі дзве наўздагон. Падкідвае карты гулец, які ходзіць. Калі ў яго няма чаго падкінуць, то падкідваць пачынаюць гульцы па гадзіннікавай стрэлцы. Другі гулец можа падкінуць зноў, калі да яго зноў дойдзе чарга па коле.

Магчымыя некаторыя дадатковыя правілы па дамоўленасці, напрыклад:

  • Калі гуляе чатыры і больш чалавек, то падкідваць могуць толькі суседзі
  • Адбіваюцца ўсе падкінутыя карты
  • Першы адбой пяць карт
  • Пяць ці шэсць карт адной масці на руках у аднаго або некалькіх гульцоў пры раздачы абавязваюць да пераздачы.

На меркаванне гульцоў:

  • Калі ў канцы гульні застаецца 2 чалавекі і ў аднаго з іх 1 (у больш складаным варыянце ад 2) і больш карт годнасцю 6, то ён можа «павесіць пагоны», пры ўмове, што ён выйграе (папярэднім ходам ён аддаў суперніку карты, якія той не змог пабіць). Нельга «павесіць пагоны» адной казырнай картай, павінна быць хаця б адна не казырная.

Перакладны правіць

Правілы тыя ж, што і ў падкіднога, але з адным ускладненнем: калі гулец, пад якога ходзяць, мае карту той жа годнасці, то ён можа пакласці яе побач з ужо ляжачай картай і перадаць абедзве карты наступнаму гульцу для біцця («перавесці»). Першы кон перакладаць нельга, але таксама гульцы могуць дамовіцца, што першы кон перавесці можна, калі ўдзельнікі гуляюць першую партыю. Наступны гулец можа перавесці паўторна, калі ў яго ёсць карта той жа вартасці. Нельга перакладаць большую колькасць карт, чым наступны гулец мае на руках, а таксама калі на стале ляжыць карта казырнай масці (па дамоўленасці паміж гульцамі можна перакладаць). Калі карты перакладзены на гульца, які не можа іх перавесці далей, ён становіцца адбівальным і абавязаны пакрыць усе ці прыняць. Далей гульня цалкам супадае з падкідным дурнем.

Акрамя таго, існуе паняцце «праязны», асаблівае правіла перакладу дзейнічае пры перакладзе казырнай картай, для гэтага яе не абавязкова класці на стол, дастаткова проста паказаць. Гэта правіла дзейнічае адзін раз на працягу кона. Калі на гульца, які скарыстаўся праязным, перавялі ў другі раз на працягу кона, то для паўторнага перакладу казырную карту неабходна выкласці на стол.

Таксама нельга перакладаць у апошнім коле, г.зн. выходзіць з гульні «перакладам» (па дамоўленасці паміж гульцамі можна) і перакладаць супраць гадзіннікавай стрэлкі, у выпадку, калі «захаджалы» гулец выйшаў з гульні, паклаўшы сваю апошнюю карту на стол.

Пры гульні ў пераводнага дурня «два на два» або «тры на тры» правілы тыя ж. Пры гэтым у канцы гульні адным з гульцоў кірунак перакладу не змяняецца, г.зн. пры гульні па гадзіннікавай стрэлцы пераклад ажыццяўляецца строга на гульца, які знаходзіцца злева. У выпадку, калі гулец злева ўжо не мае карт, пераклад ажыццяўляецца на наступнага гульца процілеглай каманды, што знаходзіцца злева. Аналагічна, калі гулец якой-небудзь каманды скончыў гульню адбоем, ход мае гулец гэтай жа каманды, наступны па гадзіннікавай стрэлцы.

Гісторыя гульні правіць

Гульня ў дурня з’явілася ў XIX стагоддзі у Расіі. Спачатку гульня была папулярная толькі ў сялянскай часткі насельніцтва. Вышэйшы свет больш аддаваў перавагу такім гульням, як покер, брыдж, пасьянс. Аднак ужо ў наступным стагоддзі ў СССР (а па яго распадзе на прасторы новапаўсталых дзяржаў) гульня па папулярнасці стала нароўні з такімі гульнямі як покер. Першапачаткова гульня вялася па даволі спрошчаных правілах (просты дурань). Аднак пазней з’явіліся таксама падкідны і перакладны варыянты. Гэта толькі павялічыла папулярнасць дурня. Таксама з’явіўся і асаблівы тып гульні, дзе пікі б’юцца толькі пікамі, а козыры заўсёды звонкі («пікі пікамі», «вінаваць вінамі», японскі). А далей з’явілася яшчэ каля васьмі дзясяткаў разнавіднасцей, якія адрозніваюцца ад астатніх нязначнымі дэталямі. Далёка не для ўсіх разнавіднасцей можна назваць хаця б дату стварэння. Некаторыя сталі вядомыя праз сацыяльныя сеткі і іншыя інтэрнэт-сайты.

Зноскі