Дурыян (Durio) — род раслін сямейства мальвавыя, які ўключае ў сябе каля 30 відаў, што растуць у дажджавых трапічных лясах Паўднёва-Усходняй Азіі.

Дурыян

Durio kutejensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Durio Adans. (1763)

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500686
NCBI  66655
EOL  61161
GRIN  g:4046
IPNI  25864-1

Біялагічнае апісанне правіць

Віды роду — вялікія, слаба разгалінаваныя, вечназялёныя дрэвы з каранямі-падпоркамі і простымі лістамі.

Кветкі буйныя, белага ці чырвонага колеру, развіваюцца на ствалах (каўліфлорыя) або буйных галінах (раміфлорыя), раскрываюцца да вечара і апыляюцца кажанамі і пчоламі.

Плады дурыяну дасягаюць у дыяметры да 20 см і масы да 4 кг. Маюць вельмі цвёрдую абалонку і пакрытыя магутнымі калючкамі, якія абараняюць змесціва недаспелага плода ад жывёл. Раскрываецца плод пяццю створкамі, па краі якіх размешчана цёмнае насенне з сакавітымі прыдаткамі — арылусамі. Плады дурыяну, нягледзячы на агідны пах, які выключае іх захоўванне ў закрытых памяшканнях, лічацца найбольш каштоўнай садавіной ў Паўднёва-Усходняй Азіі і ў Паўднёвай Амерыцы (у прыватнасці ў Бразіліі). Дурыян мае арэхава-сметанковы смак, мае рэзкі пах, які нагадвае пах часнаку, тухлай рыбы і каналізацыі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць