Дынаміт (ад грэч. δύναμις - сіла праз шведск.: dynamit) — выбуховая сумесь, абсарбент (напрыклад, кізельгур), прасякнуты нітрагліцэрынам. Таксама можа ўтрымоўваць і іншыя кампаненты (салетра і інш.). Уся маса звычайна спрасоўваецца ў цыліндрычную форму і змяшчаецца ў папяровую або пластыкавую ўпакоўку. Падрыў зараду ажыццяўляецца з дапамогай капсуля-дэтанатара.

Дынаміт вынайдзены Альфрэдам Нобелем ў 1866 годзе.