Імперыя Мін

гістарычная кітайская дзяржава (1368—1644)
(Пасля перасылкі з Дынастыя Мін)

Вялікая Мінская імперыя (кіт. трад. 大明帝國, спр. 大明帝国, піньінь Dà Míng Dìguó) — дзяржава пад уладай дынастыі Мін (кіт. спр. 明朝, піньінь Míng Cháo, пал. мін чаа), якая панавала ў Кітаі пасля аддзялення Кітая ад мангольскай дынастыі Юань з 1368 па 1644 гадах. Нягледзячы на тое, што сталіца імперыі Пекін была захоплена ў 1644 годзе ў выніку паўстання Лі Цзычэня, частка краіны заставалася пад кіраўніцтвам лаяльнага да мінскай сям’і рэжыму (Паўднёвы Мін) да 1662 года.

імперыя
Вялікая Мінская імперыя
大明
Герб
Герб

< 
 >
 >
1368 — 1644 (1662)

Сталіца Нанкін
(1368—1421)
Пекін
(1421—1644)
Мова(ы) кітайская
Афіцыйная мова кітайская мова
Рэлігія будызм, дааізм, канфуцыянства
Грашовая адзінка біметалізм[d] і Great Ming Treasure Note[d]
Плошча
Насельніцтва
  • 59 873 305 чал. (1381)
  • 60 545 812 чал. (1393)
  • 66 598 337 чал. (1403)
  • 50 950 470 чал. (1404)
  • 53 949 787 чал. (1447)
  • 53 712 925 чал. (1455)
  • 71 850 132 чал. (1479)
  • 53 281 158 чал. (1491)
  • 50 908 672 чал. (1502)
  • 60 105 835 чал. (1504)
  • 60 692 856 чал. (1578)
  • 51 655 459 чал. (1620)
Форма кіравання абсалютная манархія
Дынастыя Мін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У імперыі Мін быў пабудаваны флот і створана рэгулярнае войска, агульнай колькасцю ў 1 мільён чалавек. Прыватны сектар зямельных уладанняў у выніку працяглых войнаў скараціўся да адной трэці ўсёй апрацоўчай плошчы, у процівагу да чаго ўзрос дзяржаўны сектар. У імперыі ўкаранілася надзельная сістэма, аднак фармальна аб яе ўсталяванні нічога аб’яўлена не было. Была праведзена жорсткая цэнтралізація кіравання, прадпрымаліся спробы рэгламентаваць ўсе сферы жыцця грамадзян. Нягледзячы на паспяховае кіраванне першых двух імператараў — Чжу Юаньчжана і яго сына Чжу Дзі — з цягам часу ў дзяржаўным апараце імперыі з’явіліся прыкметы раскладання, і напачатку XVII стагоддзя ён ужо быў наскрозь прапітаны карупцыяй. Імператары амаль не цікавіліся палітыкай, і ўся вышэйшая ўлада была сканцэнтравана ў руках шматлікіх сваякоў, еўнухаў і прыдворных. Крызіс закрануў таксама аграрныя адносіны: пасля татальнай прыватызацыі зямлі набліжанымі імператара дзяржаўны сектар практычна знік. Мінскі Кітай пачаў праводзіць палітыку самаізаляцыі. У гэты час ля паўночна-усходняга ўскрайка Кітаю ўзнікла маладая, але моцная дзяржава маньчжураў пад уладай клана Нурхацы. Скарыстаўшыся сялянскім паўстаннем Лі Цзычэня, яны захапілі Пекін і далучылі Кітай да маньчжурскай імперыі Цынь.

Пасля страты сталіцы і смерці імператара Чжу Юцзяня, якія скончыў жыццё самагубствам, уладары астатніх правінцый Мінскай імперыі Нанкіна, Фуцзяня, Гуандуна, Шаньсі і Юньнаня так і не змаглі скаардынаваць свае дзеянні і да 1662 года адзін за адным трапілі пад маньчжурскі прыгнёт. Адзін з галоўнакамандуючых Паўднёвага Міна, Чжэн Чэнгун, усведамляючы бесперспектыўнасць барацьбы на мацерыке, вырашыў пакінуць мацерыковую частку (пакінуўшы за сабой толькі дзве базы — Сямэнь і Цзіньмэнь), выгнаў галандцаў з Тайваня і пераўтварыў востраў у асноўную базу супраць заваёўнікаў. Фармальна Тайвань стаў лічыцца часткай імперыі Мін, але пасля катавання апошняга законага мінскага імператара Чжу Юлана Чжэн не жадаў болей нікога зацвярджаць на пасаду імператара. Гэтак урэдзь узнік кур’ёз — «панства без пана»; уся рэальная ўлада на востраве належала галоўнакамандуючаму Чжэн Чэнгуну, які фактычна заставаў новую дынастыю. Чжэны кіравалі Тайванем і ваявалі з маньчжурамі пад сцягам Мін яшчэ дваццаць гадоў.

Гісторыя правіць

Паўстанне і наступная барацьба за ўладу правіць

Кітай быў неад’емнай часткай мангольскай імперыі Юань (12711368) да прыходу да ўлады будучых імператараў Мін. Незадаволенасць мангольскім уладараннем тлумачылася, пасярод іншага, дыскрымінацыйнай палітыкай дзяржавы, накіраванай супраць кітайцаў (хань). Акрамя таго, падзенне дынастыі абумовілі жорсткі падатковы гнёт і катастрафічны разліў ракі Хуанхэ, выкліканы тым, што колішнія ірыгацыйныя збудаванні прыйшлі ў непрыдатнасць[3]. У выніку ўсяго вышэйпералічанага прамысловасць і сельская гаспадарка ў роўнай ступені прыйшлі ў занядбанне, і сотні тысяч сялянаў, гвалтоўна сагнаных для рамонта рачных дамбаў, паўсталі[3].

Гэтае паўстанне атрымала ў гістарыяграфіі назву паўстання Чырвоных павязак. Войскі паўсталых фармавалі члены Белага лотасу — тайнага будыйсцкага братэрства. З асяроддзя паўстанцаў неўзабаве вылучыўся Чжу Юаньчжан, да пачатку паўстання — жабрак-селянін, затым будыйскі манах, які прымкнуў да чырвонапавязчыкаў у 1352 годзе. Напачатку ён не вылучаўся сярод астатніх, затым значна вырас у статусе, пабраўшыся шлюбам з прыёмнай дачкой аднаго з кіраўнікоў паўстання. У 1356 годзе атрад пад яго камандваннем (так званы «Зялёны лес») захапіў Нанкін[4], які пазней стаў сталіцай Мінскай дынастыі.

Чжу Юаньчжан замацаваў сваю ўладу на Поўдні, разбіўшы свайго асноўнага суперніка, таксама кіраўніка аднаго з атрадаў Чэнь Юляна ў бітве пры возеры Паянху ў 1363 годзе. Пазней, калі пры нявызначаных акалічнасцях сканаў правадыр Чырвоных павязак, які незадоўга да таго наведаў дом Чжу, апошні канчаткова перастаў хаваць свае імперскія амбіцыі і ў 1368 годзе накіраваў армію паўсталых на штурм юаньскай сталіцы[5]. Апошні юаньскі імператар уцякаў на поўнач, у Шанду, а Чжу, дашчэнту разбурыўшы палацы папярэдняй дынастыі ў іх сталіцы Ханбалык (Пекін), уголас абвясціў пра прыход да ўлады новай дынастыі Мін[5]. Так была адноўленая незалежная Кітайская дзяржава.

Адкінуўшы традыцыйны прынцып, паводле якога кіруючая дынастыя атрымлівала назву ад імя вобласці, з якой паходзіў яе першы імператар, Чжу, кіруючыся мангольскім прыкладам жыццярадасных назваў, абраў для яе імя Мін — «Ззяючая». Дэвізам яго кіравання быў абраны «Разліў ваяўнічасці» (кіт.: 洪武). Таксама ён упадабаў забыць пра тое, што быў абавязаны сваім ўзвышэннем Беламу Лотасу і, ледзь толькі прыйшоўшы да ўлады, пачаў адмаўляць сваё членства ў гэтай арганізацыі, а стаўшы імператарам, жорстка падаўляў рэлігійную апазіцыю свайму кіраванню[4][6].

Кіраванне першага імператара правіць

Унутраная палітыка правіць

 
Партрэт Хун’у (1368—1398 гг. інш.)

Імператар Чжу Юаньчжан неўзабаве заняўся аднаўленнем эканомікі краіны. Ён замацаваў ўсе землі, захопленыя сялянамі і буйнымі землеўладальнікамі падчас вайны, за тымі, хто іх апрацоўваў. Ворнай зямлі бракавала, таму землеўладальнікі, які паднімалі цаліну, на тры гады вызваляліся ад падаткаў, што дазволіла ўжо на трэці год кіравання Хун’у засяліць цалінныя землі вакол гарадоў у паўночных абласцях. У далейшым кіраўніцтва таксама заахвочвала бежанцаў і насельніцтва з густанаселеных абласцей да перасялення на цалінныя землі, прадстаўляючы ім разнастайныя ільготы[7]. Для павелічэння колькасці працоўнай сілы было адменена рабства (валодаць рабамі дазвалялася толькі членам імператарскай сям’і), скарачалася колькасць манахаў, забаранялася купля-продаж свабодных людзей, у тым ліку прыём у заклад жонак, дзяцей, наложніц; не дапушчаўся таксама купля-продаж рабоў[7].

Аднак разам з пашырэннем дзяржаўнага фонду зямлі і стымуляваннем росту працоўнай сілы Чжу Юаньчжан імкнуўся весці строгі падлік зямлі і падначаленых. Ужо на наступны год пасля заснавання новай імперыі быў выдадзены імператарскі ўказ, які загадваў усім падданым зарэгістравацца пры складанні новых падушных рэестраў. У 1370 годзе быў праведзены першы перапіс насельніцтва, які ставіў за мэту не толькі падлік усіх падданых, але і вызначэнне памераў маёмасці кожнага двара. У 1381 годзе ў гэту сістэму былі ўнесеныя змяненні, якія дазволілі ўпарадкаваць працэдуру збору падаткаў і адбывання павіннасцяў.

Акрамя засваення цалінных земляў, напачатку кіравання Мінскай дынастыі былі прынятыя меры па аднаўленні ірыгацыйнай сістэмы. Чжу Юаньчжан загадаў усім мясцовым уладам даводзіць да ведама двара ўсе просьбы і прэтэнзіі насельніцтва адносна рамонта ці будаўніцтва арашальных збудаванняў. У 27-ы год Хун’у (1394) імператар спецыяльным указам абавязаў міністэрства грамадскіх работ прывесці да ладу сажалкі і вадасховішчы на выпадак засух і праліўных дажджоў, а таксама разаслаў па ўсёй краіне навучэнцаў дзяржаўнага вучылішч і тэхнічных спецыялістаў для назірання за ірыгацыйнымі работамі. Узімку 1395 года ў краіне было адкрыта 40 987 запрудаў і вадаадводаў[7].

У першыя гады пасля абвяшчэння імперыі Мін яе адміністрацыйны апарат капіраваў танска-сунскія ўзоры VII—XII стст., а таксама некаторыя юаньскія парадкі. Аднак гэтая структура, якая па пэўны паказчыках адхілялася ад ўлады самога імператара, не задавальняла Чжу Юаньчжана, таму ён у хуткім часе прыступіў да радыкальных пераўтварэнняў кіраўнічага апарата, асноўная мэта якіх зводзілася да ўсямернага ўзмацнення цэнтралізацыі і асабістай ўлады вышэйшага правіцеля. Першай была рэфармаванай мясцовая адміністрацыя, затым — цэнтральнае кіраванне, а таксама вышэйшае ваеннае камандванне[8].

У 1380 годзе па падазрэнні ва ўдзеле ў змове супраць асобы імператара быў пакараны першы міністр Ху Вэйюн, пасля чаго пасты канцлераў і ўвесь падуладны ім палацавы сакратарыят былі канчаткова скасаваныя, а ўсё сродкі выканаўчай ўлады перайшлі да імператара[9][10]. Увесь час чакаючы змоваў супраць сябе з боку міністраў і падданых, імператар заснаваў Цзіньі-вэй — службу тайнай паліцыі, якая складалася з варояў яго палацавай аховы. Цягам 30 год кіравання праводзіліся чысткі сярод чыноўнікаў і насельніцтва краіны, у выніку чаго загінулі 100 тыс. чалавек; віна за гэта не ў апошнюю чаргу ляжыць на тайнай паліцыі імператара[9][11].

Будучы канфуцыянцам, імператар Чжу Юаньчжан тым не менш не даваў веры класу чыноўнікаў і ахвотна падвяргаў іх цялесным пакаранням за здзейсненыя правіннасці[12]. У 1377 годзе ён адмяніў канфуцыянскія іспыты на суісканне чыноўніцкага звання пасля таго, як 120 чыноўнікаў, якія раней атрымалі ступені цьзіньшы (вышэйшая навуковая ступень, якая атрымліваецца пры здачы сталічных іспытаў), апынуліся бездарнымі міністрамі[13][14]. Пасля аднаўлення іспытаў у 1384[14] годзе ён казніў галоўнага экзаменатара пасля таго, як было даказана, што той дазваляў атрымаць ступень цьзіньшы толькі суіскальнікам з паўднёвага Кітаю[13].

Паводле «Міншы» («Гісторыя Мін»), першапачатковая рэдакцыя новага канфуцыянскага зводу законаў, вядомая як «Да Мін люй», які ў значнай ступені паўтараў стары Танскі звод 653 году[15]), была зацверджаная ў 1367 годзе, а канчатковая рэдакцыя была прынятая ў 1397 годзе і заставалася нязменнай да падзення імперыі, хоць і дапаўнялася адмысловымі пастановамі.

Хун’у пераўпарадкаваў армію на ўзор вэйсо, узяўшы за прыклад вайсковую сістэму фубін дынастыі Тан. Асноўны ухіл рабіўся на тое, каб жаўнеры, атрымаўшы зямельныя надзелы, былі здольныя самі сябе забяспечыць емінай у той час, калі імператару не патрабавалася іх служба[16]. гэтая сістэма, зрэшты, пацярпела поўны крах, харчовае забеспячэнне так і не ўдалося наладзіць, а ўзнагароды, якія час ад часу атрымліваліся, былі яўна не дастатковымі для таго, каб зацікавіць жаўнераў у працягванні службы; у тылавых частках, дзе, у адрозненні ад пагранічных, не было знешняга забеспячэння, працягвала квітнець дэзертырства[17].

Жорсткая дэмаграфічная і стандартызавальная палітыка правіць

Паводле меркавання гісторыка Тыматы Брука, імператар Чжу Юаньчжан, дасягнуўшы стабільнасці ў кітайскім грамадстве, імкнуўся замацаваць яе акрамя іншага і за кошт імабілізацыі грамадзян, як фізічнай (дазваляліся падарожыы не далей за 12 км ад месцы пражывання), так і сацыяльнай (сын ваеннага павінны стаць ваенным, сын рамесніка станавіўся рамеснікам)[18]. Імператар імкнуўся паступова ўвесці жорсткую рэгламентацыю ўсяго жыцця падданых, уключаючы нашэнне адзіных для ўсёй імперыі чыноўніцкіх і ваенных халатаў з вызначанымі буфанамі, адпаведным рангу ўладальніка, стандарты для вуснага маўлення і пісьма, якія не дазвалялі бы адукаванаму класу праяўляць сваю перавагу над неадукаванымі[19]. Яго недавер да чыноўніцкай эліты дапаўняўся таксама пагардлівым стаўленнем да вышэйшых прадстаўнікоў гандлёвага класа; яго ўплыў ён усяляк імкнуўся паслабіць, абкладваючы надзвычай высокімі падаткамі горад Сучжоў і яго ваколіцы (паўднёва-ўсходні Цьзянсу) — радзіму багацейшых купецкіх сем’яў Кітаю[13]. Таксама некалькі тысячаў заможных сямействаў былі ў прымусовым парадку перамешчаныя з паўднёвага ўсходу краіны ў ваколіцы Нанкіна на паўднёвым беразе Янцзы з забаронай у далейшым выбіраць сабе месца жыхарства па ўласным жаданні[13][20]. Для таго, каб не дапусціць магчымасць несанкцыянаванага гандлю, імператар загадаў ім штомесяц прадстаўляць поўны вопіс сваёй маёмасці[21]. Адну са сваіх важнейшых задачаў Чжу Юаньчжан бачыў у тым, каб зламіць магутнасць купецкага і землеўладальніцкага класаў у той час, як з пункту гледжання аб’ектыўнай рэальнасці, некаторыя з дэкрэтаў яго кіраўніцтва дазвалялі ім знайсці лазейкі для далпейшага ўзбагачэння.

Вынікам масавых перасяленняў і спробаў насельніцтва пазбегнуць падаткавага цяжару стаў рост колькасці валацужных гандляроў, разносчыкаў, батракоў, якія вандравалі з месца на месца ў спробах знайсці землеўладальнікаў, якія былі б здольныя здаць ім ў арэнду ферму і даць пастаянную работу[22]. У сярэдзіны Мінскай эры імператарам прыйшлося адмовіцца ад сістэмы прымусовых перасяленняў, і замест яе ўвесці ў абавязак мясцовых уладаў рэгістрацыю валацужнага насельніцтва і яго абкладання падаткам[23]. Насамрэч, Хун’у атрымаў яшчэ больш моцны клас багатых землеўладальнікаў і купцоў, дамінуючы над арэндатарамі зямлі, батракамі, хатнімі слугамі, якія атрымдіваюць узганароджанне за сваю працу, што наўрад ці ўваходзіла ў яго намеры[24].

Знешняя палітыка правіць

 
Паўднёвая брама кітайскай цвердзі гораду Далі, пабудаванай у 1382 годзе, неўзабаве пасля заваявання горада і рэгіёна кітайцамі

У 1381 годзе Мінская імперыя здолела адваяваць у каралеўства Далі шырокія землі на паўднёвым захадзе. Да канца XV стагоддзя 200 тысячам ваенных пасяленцаў было выдзелена каля 2 мільёнаў му (130 тысяч гектараў) зямлі ў будучых правінцыях Юньнань і Гуйчжоў[25]. Яшчэ каля паўмільёны кітайцаў далучыліся да першых пасяленцаў пазней, гэтыя міграцыі значна змянілі этнічны абрыс гэтага рэгіёна, бо раней каля паловы мясцовага насельніцтва (1,5 млн чалавек) не былі ханьцамі[25]. У гэтых рэгіёнах Мінская імперыя ажыццяўляла палітыку падвойнай адміністрацыі: вобласці, дзе кітайскае насельніцтва пераважала, кіраваліся па мінскіх законах і звычаях, вобласць, дзе большасць насельніцтва належала па крыві да мясцовых плямёнаў, кіраваліся па мясцовых звычаях, у той час як плямённыя павадыры кляліся выконваць парадак і выплочваць даніну ў абмен на тое, што іх забяспечвалі кітайскімі таварамі[25]. У 1464 годзе плямёны мяо і яо ўзнялі паўстанне супраць кітайскага панавання, але мінскі двор накіраваў супраць іх з цэнтру краіны 30-тысячнае войска (сярод іншых народаў, у ім было тысяча манголаў), да якіх далучыліся 160 тысячаў жаўнераў, мабілізаваных на месцы (у правінцыі Гуансі), і праз два гады паўстанне было задушанае[26]. Пазнейшае новае паўстанне было задушана войскам пад кіраўніцтвам чыноўніка і філосафа Ван Янміна (1472—1529), па яго настаянні было заснаванае сумеснае кіраванне для кітайцаў і мясцовых плямёнаў для таго, каб мясцовыя звычаі таксама ўлічваліся ў кожным рашэнні, якое прынімаецца[26].

Разам з тым асноўнай задачай імперыі Мін у той час было прадухіленне новага мангольскага заваявання. Дастаткова паспяховыя баі з манголамі амаль бесперапынна вяліся да 1374 года, затым у 1378—1381 гг. і 1387—1388 гг[8].

Сфера знешняга гандлю была выключнай прэрагатывай дзяржавы. Аднак, паколькі ў канфуцыянскім грамадстве гандаль не падтымлівалася адабрэннем у цэлым як недастойны занятак, кіраўніцтва Чжу Юаньчжана імкнулася звесці знеші гандаль да абмену дарамі з пасламі дзяржаў[8].

Кіраванне імператара Юнлэ правіць

Прыход да ўлады правіць

 
Партрэт імператара Чжу Дзі (валадарыў 1402—1424 гг.)

Пасля смерці Хун’у яго ўнук Чжу Юньвэнь прыняў уладу пад імем імператара Цьзяньвэнь (1398—1402). Бліжэйшыя дарадцы новага імператара пачалі праводзіць контррэформы. Найбольш істотнай сярод іх была спроба скасаваць раздадзеныя заснавальнікам удзелы. Супраціў удзельных кіраўнікоў выліўся ва ўзброенае выступленне аднаго з іх — Чжу Дзі, прынца Янь — супраць ураду[8]. Пужаючыся ўладалюбства сваіх дзядзькаў, Чжу Юньвэнь паклапаціўся аб тым, каб абмежаваць іх рэальныя магчымасці. Самым небяспечным з іх у вачах імператара быў палкаводзец Чжу Дзі, пастаўлены галавой вобласці, якая ўключала Пекін, для таго, каб стрымліваць граніцу супраць манголаў. Пасля таго, як імператар загадаў арыштаваць шматлікіх паплечнікаў дзядзькі, Чжу Дзі склаў змову супраць пляменніка. З прычыны агароджвання маладога імператара ад небяспекі, якая пагражала яму з боку карумпаванага чынавецтва, ён прыняў камандванне войскамі і ўзбунтаваў іх. У канчатковым выніку Чжу Дзі захапіў сталіцу; палац у Нанкіне быў спалены дашчэнту, і разам з ім згарэлі Цзяньвэнь, яго жонка, маці і прыдворныя. Чжу Дзі ўзыйшоў на трон пад імем імператара Юнлэ (1402—1424); яго царстваванне разглядаецца некаторымі даследчыкамі як «другое заснаванне» Мінскай дынастыі, бо ён рэзка змяніў палітычны курс, якога прытрымліваўся яго бацька[27].

Новая сталіца і адноўлены канал правіць

Юнлэ нізвёў Нанкін да палажэння другой сталіцы і ў 1403 годзе абвясціў пра свой пераезд у Пекін, які рабіўся адгэтуль цэнтрам улады. Будаўніцтва новага горада, на якім было занята адначасова сотні тысячаў чалавек, працягвалася з 1407 па 1420 гг. У цэнтры новай сталіцы знаходзіўся яе ўладны цэнтр — Імператарскі горад, цэнтр якога ў сваю чаргу складаў Забаронены горад, жылы палац імператара і яго сям’і.

Цягам некалькіх стагоддзяў да прыходу да ўлады Юнлэ Вялікі канал быў занядбаны і напалову разбураны. Новы імператар распарадзіўся аднавіць яго, што было выканана, прычым работы занялі тры гады, з 1411 па 1415 гг. Неабходнасць аднаўлення канала складалася ў тым, што гэта быў асноўны шлях для дастаўкі зерня ў Пекін з поўдня. Штогод сталіца спажывала каля 4000000 шы (адзін шы роўны 107 літрам) хлеба, і яго дастаўка была спалучаная са складанасцямі ў навігацыі праз Усходне-Кітайскае мора ці мноства штучных каналаў: маракам увесь час прыходзілася перагружаць груз на караблі з большай ці меншай асадкай, у залежнасці ад глыбні чарговага канала[28]. Юнлэ снарадзіў парадку 165 000 працаўнікоў для расчысткі канала ў заходнім Шаньдуне і пабудаваў сістэму з пятнаццаці шлюзаў[29][30]. Другое адкрыццё вялікага канала было выгодна і для Нанкіна, бо ў таго з’явілася магчымасць вярнуць сябе значэнне важнейшага гандлёвага цэнтру, якое перайшло раней да Сучжоў, які валодаў больш выгодным геаграфічным палажэннем[31].

Нягледзячы на гэта, што ўслед за айцом Юнлэ не грэбаваў пры неабходнасці крывавымі расправамі, уключаючы, напрыклад, пакаранне Фан Сяожу за адмову напісаць пракламацыю аб ушэсці новага імператара на сталец, Юнлэ цалкам па-іншаму глядзеў на чыноўніцкі клас[32]. Ён загадаў упарадкаваць тэксты, сабраныя школай нэаканфуцыянцаў, і выкарыстоўваць іх у якасці вучэбнага дапаможніка да іспытаў для паступлення на дзяржаўную службу[32]. Юнлэ даручыў дзвюм тысячам навукоўцаў скласці т. зв. «Энцыулапедыю Юнлэ» з 50 млн слоў (22938 главаў) ці 7 тыс. кніг[32], што далёка пераўзыходзіла ўсе энцыклапедыі, складзеныя раней, па аб’ёму ведаў, уключаючы «Чатыры вялікія кнігі Сун» XI стагоддзя. Аднак Юнлэ быў вымушаны аказваць заступніцтва і міласць не толькі чыноўніцкага класа. Гісторык Майкл Чжан указваў у сваёй працы, што Юнлэ быў «конным імператарам», які часта падарожнічаў паміж дзвюма сталіцамі, як гэта было прынята падчас валадарання Юань, і пастаянна ўзначальваў вайсковыя экпедыцыі ў Манголію[33]. Гэта супярэчыла канфуцыянскім законам, але адказвала інтарэсам еўнухаў і вайскоўцаў, чый дабрабыт залежаў ад распалажэння да іх імператара[33].

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20220610033834/http://jwsr.pitt.edu/ojs/jwsr/article/view/369
  2. https://web.archive.org/web/20180817161348/https://escholarship.org/uc/item/3cn68807
  3. а б Gascoigne, 150.
  4. а б Gascoigne 151.
  5. а б Ebrey (1999), 191.
  6. Wakeman, Frederick, Jr. Rebellion and Revolution: The Study of Popular Movements in Chinese History. — The Journal of Asian Studies. — 1977. — С. 207.
  7. а б в Очерки истории Китая с древности до «опиумных» войн. — С. 403—412 (руск.)
  8. а б в г Китай во второй половине XIV - XV в. // История Востока: В 6 т. (руск.). — М., 2000. — Т. 2. — С. 528-546. — 716 с.
  9. а б Ebrey (1999), 192—193.
  10. Fairbank, 130.
  11. Fairbank, 129—130.
  12. Ebrey (1999), 191—192.
  13. а б в г Ebrey (1999), 192.
  14. а б Hucker, 13.
  15. Andrew & Rapp, 25.
  16. Fairbank, 129.
  17. Fairbank, 134.
  18. Brook, 19.
  19. Brook, 30—32.
  20. Brook, 28—29.
  21. Brook, 65—67.
  22. Brook, 27—28, 94—95.
  23. Brook, 97
  24. Brook, 85, 146, 154.
  25. а б в Ebrey (1999), 195.
  26. а б Ebrey (1999), 197.
  27. Atwell (2002), 84.
  28. Brook, 46—47.
  29. Ebrey, 194
  30. Brook, 47.
  31. Brook, 74—75.
  32. а б в Ebrey (2006), 272.
  33. а б Chang (2007), 66—67.

Літаратура правіць

На англійскай мове
  • Atwell, William S. Time, Money, and the Weather: Ming China and the "Great Depression" of the Mid-Fifteenth Century // The Journal of Asian Studies. — 2002. — Т. 61. — № 1. — С. 83-113.
  • Brook, Timothy. The Confusions of Pleasure: Commerce and Culture in Ming China. — Berkeley: University of California Press, 1998. — 345 p. — ISBN 0-520-22154-0.
  • Chang, Michael G. A Court on Horseback: Imperial Touring & the Construction of Qing Rule, 1680–1785. — Cambridge: Harvard University Asia Center, 2007. — ISBN 0-674-02454-0.
  • Ebrey, Patricia Buckley, Anne Walthall, James B. Palais. East Asia: A Cultural, Social, and Political History. — Boston: Houghton Mifflin Company, 2006. — 652 p. — ISBN 0-618-13384-4.
  • Ebrey, Patricia Buckley. The Cambridge Illustrated History of China. — Cambridge University Press, 1999. — 352 p. — (Cambridge Illustrated Histories). — ISBN 052166991X.
  • Fairbank, John King & Goldman, Merle. China: A New History. — 2 Enlarged edition. — Belknap Press, 2006. — 640 p. — ISBN 0674018281.
  • Gascoigne, Bamber. The Dynasties of China: A History. — New York: Carroll & Graf Publishers, 2003. — 304 p. — ISBN 0786712198.
  • Hartwell, Robert M. Demographic, Political, and Social Transformations of China, 750-1550 // Harvard Journal of Asiatic Studies. — 1982. — Т. 42. — № 2. — С. 365-442.
  • Ho, Ping-ti. Studies on the Population of China, 1368-1953. — Harvard University Press, 1959. — 391 p. — (Harvard East Asian Series). — ISBN 0674852451.
  • Hucker, Charles O. Governmental Organization of The Ming Dynasty // Harvard Journal of Asiatic Studies. — 1958. — Т. 21. — С. 1-66.
  • Hucker, Charles O. The Traditional Chinese State in Ming Times (1368-1644). — University Of Arizona Press, 1966. — 85 p.
  • Needham, Joseph. Science and Civilisation in China. — Taipei: Caves Books, Ltd., 1986. — Т. 3: Mathematics and the Sciences of the Heavens and the Earth.
  • Needham, Joseph. Science and Civilisation in China. — Taipei: Caves Books, Ltd., 1986. — Т. 4: Physics and Physical Technology, Part 2: Mechanical Engineering.
  • Needham, Joseph. Science and Civilisation in China. — Taipei: Caves Books, Ltd., 1986. — Т. 4: Physics and Physical Technology, Part 3: Civil Engineering and Nautics.
  • Needham, Joseph. Science and Civilisation in China. — Taipei: Caves Books, Ltd., 1986. — Т. 5: Chemistry and Chemical Technology, Part 7: Military Technology; the Gun Powder Epic.
  • Needham, Joseph. Science and Civilisation in China. — Taipei: Caves Books, Ltd., 1986. — Т. 6: Biology and Biological Technology, Part 2: Agriculture.
  • Parsons, James Bunyan. The Peasant Rebellions of the Late Ming Dynasty. — Tucson: University of Arizona Press, 1970. — 292 p.
  • Ray Huang. 1587, A Year of No Significance: The Ming Dynasty in Decline. — Yale University Press, 1982. — 280 p. — ISBN 0300028849.
  • Robinson, David M. Banditry and the Subversion of State Authority in China: The Capital Region during the Middle Ming Period (1450-1525) // Journal of Social History. — 2000 (Spring). — С. 527-563.
  • Robinson, David M. Politics, Force and Ethnicity in Ming China: Mongols and the Abortive Coup of 1461 // Harvard Journal of Asiatic Studies. — 1999. — Т. 59. — № 1. — С. 79-123.
  • Shih-Shan Henry Tsai. The Eunuchs in the Ming Dynasty. — State University of New York Press, 1995. — 290 p. — (Suny Series in Chinese Local Studies). — ISBN 0791426882.
  • Struve, Lynn A. The Southern Ming, 1644-1662. — Yale Univ Pr, 1984. — 328 p. — ISBN 0300030576.
  • Struve, Lynn A. Voices from the Ming-Qing Cataclysm: China in Tigers` Jaws. — Yale University Press, 1998. — 312 p. — ISBN 0300075537.
  • Sung Ying-Hsing. T'ien-Kung K'ai-Wu: Chinese Technology in the Seventeenth Century. — Pennsylvania State University Press, 1966.
  • Spence, Jonathan D. The Search for Modern China. — 2 Sub edition. — W. W. Norton & Company, 1999. — 728 p. — ISBN 0393973514.
  • The Cambridge History of China. — Cambridge University Press, 1988. — Т. 7: The Ming Dynasty, 1368 — 1644, Part 1. — 1008 p. — ISBN 0521243327.
  • The Cambridge History of China. — Cambridge University Press, 1988. — Т. 8: The Ming Dynasty, 1368 — 1644, Part II. — 1231 p. — ISBN 0521243335.
  • Weidner, Marsha. Imperial Engagements with Buddhist Art and Architecture: Ming Variations of an Old Theme // Cultural Intersections in Later Chinese Buddhism. — University of Hawaii Press, 2001. — P. 117–144. — 234 p. — ISBN 0824823087.
  • Wong, H. C. China's Opposition to Western Science during Late Ming and Early Ch'ing // Isis. — 1963. — Т. 54. — № 1. — С. 29-49.
На нямецкай мове
  • Grimm, Tilemann. Erziehung und Politik im konfuzianischen China der Ming - Zeit (1368 - 1644). — Wiesbaden: Kommisionsverlag Harrasowitz, 1960.

Спасылкі правіць