Эстрыдсены

дацкая каралеўская дынастыя
(Пасля перасылкі з Дынастыя Эстрыдсенаў)

Эстрыдсены — дынастыя каралёў Даніі ў 10471412; кіраўнікоў Швецыі ў 11601161, 13891396; кіраўнікоў Нарвегіі ў 13871389; герцагаў Шлезвіга 10581326, 13301375; графаў Фландрыі 11191127; графаў Холанд у 12161218, 12411251, 12831305 гады.

Падчас кіравання гэтай дынастыі Данія перажыла некалькі перыядаў як уздыму так і крызісаў. У часы першых прадстаўнікоў гэтага роду Данія зноў спрабавала заваяваць Англію і іншыя землі (Фландрыя, землі балтыйскіх славян). У першай палове XII стагоддзя ўнутраная барацьба Эстрыдсенаў прыслабіла Данію.

Пры Вальдэмары I і яго сынах Данія паспрабавала стаць «гаспадыняй Балтыйскага мора», але пасля паражэння ў 1223 годзе яе роля змяншаецца. Другая палова XIII — пачатак XIV стагоддзяў прайшлі ў барацьбе за ўплыў паміж рознымі галінамі дынастыі Эстрыдсенаў. Пераможцам у гэтай барацьбе стаў Вальдэмар IV Атэрдаг (апошні кароль з гэтага роду), які зноў узмацніў Данію да таго, што ў часы кіравання яго дачкі Маргарыты I Дацкай Данія аб’яднала скандынаўскія краіны, заключыўшы Кальмарскую унію.

Продкі роду правіць

Сярод продкаў гэтай дынастыі завуць некалькі персанажаў Торгільса Доўгага (англ.: Thorgil Sprakling), якога часам называюць сынам Стырб'ёрна Моцнага і Тыры (дачкі Харальда Сінязубага). Сынам Торгільса Доўгага завуць Ульфа. Калі верыць гэтай версіі Эстрыдсены былі нашчадкамі шведскіх каралёў. Сярод нашчадкаў Торгільса Доўгага завуць:

  • Б'ёрн ( — 1049). Граф Усходняй Мерсіі з 1045 года.
  • Асб'ёрн ( — 1086). Ярл Даніі з 1066 года.
  • Маргарыта Асб'ёрндатэр. Жонка Харальда III, караля Даніі
  • Эйлаф, брат Ульфа

Эстрыдсены (каралі Даніі) правіць

  • Свен II Эстрыдсен (1020—1074) Сын Ульфа Торгільсана і Эстрыд. Кароль Даніі з 1047. Муж 1) Гунхільд, дачкі нарвежскага ярла Свена Хокансана 2) Гіды 3) Цюры
  • Харальд III Хен ( — 1080). Пазашлюбны сын дацкага караля Свена II Эстрыдсена. Кароль Даніі з 1076 года. Муж Маргарыты Асб'ёрндатэр
  • Сігрыд. Дачка Свена II Эстрыдсена. Да 1059 года жонка Готшалка (каля 1000 — 1066)
  • Кнуд IV Святы ( — 1086). Пазашлюбны сын дацкага караля Свена II Эстрыдсена. Кароль Даніі з 1080. У шлюбе (пасля 1080) з Адэлаідай (1065—1115), дачкой графа Роберта I Фландрскага.
  • Карл Добры (каля 1084—1127). Сын Кнуда IV. Граф Фландрыі 11191127.
  • Сесілія (каля 1085/86 — 1131) Дачка Кнуда IV
  • Інгерда. Дачка Кнуда IV. Жонка Фулька, шведскага ярла
  • Олаф I Голад ( — 1095) Сын Свена II Эстрыдсена. Кароль Даніі з 1086. Муж Інгегерды дачкі нарвежскага конунга Харальда III.
  • Інгрыд. Дачка Свейна II Эстрыдсена. Жонка Олафа III, караля Нарвегіі
  • Эрык I Добры ( — 1103). Сын Свена II Эстрыдсена. Кароль Даніі з 1095. Муж Баэдылі Цюргатсдатэр. Пра нашчадкаў гл. ніжэй.
  • Свен (каля 1053—1104) Сын Свена II Эстрыдсена.
  • Генрых (каля 1090—1134) Сын Свена Свенсена. Жанаты на Інгрыд Рагнвальдсен Шведскай.
  • Магнус Хенрыксен ( — 1161) Сын Генрыха Свенсена. Кароль Швецыі з 1160.
  • Рагнвальд ( — 1161) Сын Генрыха Свенсена
  • Кнуд ( — 1162) Сын Генрыха Свенсена. Герцаг Ютландыі ў 1157—1162 гады.
  • Барыс (каля 1130 — забіты каля1167) Сын Генрыха Свенсена. Муж дачкі Германа II, графа Вінцэнбург
  • Нільс ( — 1134) Сын Свена II Эстрыдсена. Кароль Даніі з 1104. Муж 1) Маргарэт, дачкі Інгэ I караля Швецыі 2)Ульвхільд, дачкі Харальда Фінсана
  • Кнуд V (каля 1129—1157). Сын Магнуса Моцнага. Кароль Даніі з 1146. Жанаты з дачкой Сверкера I

Нашчадкі Эрыка Добрага правіць

  • Кнуд Лавард (1096—1131) Сын Эрыка I Добрага. Ярл Паўднёвай Ютландыі (Шлезвіга) з 1115 года, венедаў з 1129 года. Жанаты з Інгеб'ерг (Ірынай), дачцэ Мсціслава Вялікага. Пра нашчадкаў гл. ніжэй.
  • Харальд (?1135) Сын Эрыка I Добрага. Муж Рагнхільд, дачкі Магнуса III караля Нарвегіі
  • Бёрн (?1134) Сын Харальда Эрыксена. Муж Катарыны, дачкі Інгэ I
  • Олаф (-каля 1143) Сын Харальда Эрыксена.
  • Рангільда Дачка Эрыка I Добрага. У шлюбе з Хоканам Сунівасенам, маці Эрыка III Лама (1100—1146) караля Даніі з 1137 года
  • Эрык II Векапомны (?1137) Сын Эрыка I Добрага. Кароль Даніі з 1134. Муж дачкі Мсціслава Вялікага
  • Лютгарда, дачка Свейна III Градэ. Жонка Бертольда II, графа Андэкс

Нашчадкі Кнута Лаварда правіць

  • Маргарэт. Дачка дацкага караля Кнута Лаварда.
  • Крысцін. Дачка дацкага караля Кнута Лаварда. Жонка Магнуса IV Сляпога.
  • Катрын. Дачка дацкага караля Кнута Лаварда. Жонка Праслава, трэцяга сына Ніклата
  • Вальдэмар I Вялікі (1131—1182) Сын Кнута III Лаварда. Кароль Даніі з 1157. Жанаты з Сафіяй Валадараўнай.
  • Крыстафер (каля 1150—1173) Пазашлюбны сын Вальдэмара I Вялікага. герцаг Шлезвіга з 1157
  • Сафія (каля1159-1208). Дачка Вальдэмара I Вялікага. Жонка Зігфрыда III, графа фон Орламюндэ (?1206).
  • Кнуд VI (каля 1162-1202) Сын Вальдэмара I Вялікага. Кароль Даніі з 1182.
  • Вальдэмар II Пераможца (1170—1241) Сын Вальдэмара I Вялікага. Кароль дацкі з 1202. Муж 1) Маргарыты Дагмары, дачкі чэшскага караля Пржэмысла Отакара I; 2) Берэнгарыі, дачкі Санча Партугальскага. Пра нашчадкаў гл. ніжэй.
  • Інгеборга (1175—1236) Дачка Вальдэмара I Вялікага. У 1193—1194 і з 1200 у шлюбе з Філіпам II Аўгустам, каралём Францыі.
  • Рыкса (-1220) Дачка Вальдэмара I Вялікага. Жонка Эрыка X, караля Швецыі.
 
Данія пры Вальдэмары II

Нашчадкі Вальдэмара II Пераможца правіць

  • Сафія ( — 1286) Дачка Эрыка IV. Жонка Вальдэмара I, караля Швецыі.
  • Інгеборга (каля 1244 — 1287). Дачка Эрыка IV. Жонка Магнуса VI, караля Нарвегіі.
  • Юта (каля 1246 — каля 1286/95) Дачка Эрыка IV. Жонка Вальдэмара I, караля Швецыі.
  • Нільс II (каля 1218 — 1251). Сын Нільса I. Граф Халанда з 1241 года.
  • Якаб ( — 1308). Сын Нільса II. Граф Халанда ў 1283—1305.
  • Нільс III ( — 1314). Сын Якаба. Граф Халанда.
  • Эрык ( — 1304). Сын Кнуда Вальдэмарсена. Герцаг Паўднёвай Ютландыі з 1284 года.
  • Сванціполк (1230—1310). Сын Кнуда Вальдэмарсена. Лорд Вібі
Нашчадкі Абеля правіць
  • Вальдэмар III (1238—1257). Сын Абеля. Герцаг Паўднёвай Ютландыі (Шлезвіга) з 1254 года.
  • Сафія (1240—1284) Дачка Абеля. Жонка Бернарда I, князя Ангальт-Бернбург.
  • Эрык I ( — 1272). Сын Абеля. Герцаг Шлезвіга з 1257 года. Муж Маргарыты, дачкі Ярамара Ругенскага
  • Генрых ( — 1375) Сын Вальдэмара V Шлезвігскага. Герцаг Шлезвіга з 1364 года.
  • Вальдэмар (пам. 1364) Сын Вальдэмара V Шлезвігскага
  • Хельвіга ( — 1374) Дачка Эрыха II Шлезвігскага. Жонка Вальдэмарам IV, караля Даніі.
  • Маргарыта ( — 1313) Дачка Эрыка I Шлезвігскага. Жонка Гельмальда III, графа Шверын.
  • Эрык (1272—1310) Сын герцага Эрыка I Шлезвігскага. Кіраўнік Лангланда з 1295.
  • Маргарыта, дачка Абеля Абельсена
Нашчадкі Крыстафера I правіць
  • Эрык V Кліпінг (1249—1286) Сын Крыстафера I. Кароль Даніі з 1259 года. Муж з 1273 года Агнэсы, дачкі Іагана I маркграфа Брадэнбургскага
  • Маргарыта (1305—1340) Дачка Крыстафера II. Жонка Людвіга V Баварскага, маркграфа Брандэнбурга.
  • Эрык (1307—1332) Сын Крыстафера II
  • Вальдэмар IV Атэрдаг (1320—1375) Сын Крыстафера II. Кароль Даніі з 1340 года. Муж Гедвігі, дачкі герцага Эрыха II Шлезвігскага.
  • Інгеборга (1347—1370) Дачка Вальдэмара IV. Жонка Генрыха I, герцага Мекленбург-Шверынскага.
  • Маргарыта I (1353—1412). Дачка Вальдэмара IV. Жонка Хокана VI, караля Нарвегіі і Швецыі. Каралева Даніі ў 1387—1396, рэгентка Нарвегіі 1388—1389, каралева Швецыі 1389—1396.
  • Рыхеза (каля 1288 — каля 1303/1308) Дачка Эрыка V. Жонка Нікалауса князя Верле
  • Маргарыта (?1341) Дачка Эрыка V. Жонка Біргера, караля Швецыі.
  • Мацільда (?1299/1300) Дачка Крыстафера I. Жонка з 1272 года Альберта III, герцага Брандэнбурга.
  • Маргарыта (?1306). Дачка Крыстафера I. Жонка Іагана II, графа Гольштэйна

Спасылкі правіць