Дыхавіца або задышка — парушэнне частаты, рытму і глыбіні дыхання, якое суправаджаецца адчуваннем недахопу паветра. Здараецца толькі ў прытомным стане. Крайняй ступеняй немачы з’яўляецца ўдушша. Паскарэнне дыхальных скарачэнняў узнікае праз павышаную цялесную і моцную пачуццёвую (гнеў, страх, трывога і хваляванне) нагрузку.

Дыхавіца
МКХ-10 R06.806.8
МКХ-9 786.0786.0
МКБ-9-КМ 786.09
DiseasesDB 15892
MedlinePlus 003075
MeSH D004417
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папярэджанне правіць

Прадухіленню нядужасці спрыяе штодзённае цялеснае размінанне і працяглыя шпацыры.

Прычыны правіць

Узнікненню нядужасці спрыяе маларухомы лад жыцця, атлусценне, малакроўе, пухліна дыхальных шляхоў, сардэчная недастатковасць, астма, тырэатаксікоз (лішак гармону шчытападобнай залозы) і цукровы дыябет[1].

Зноскі

  1. Вольга Цыбульская. Задышка? Перавядзіце дух // Краіна здароўя. — 4 сакавіка 2010. — № 10 (179). — С. 5.(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць