Дэбют (шахматы)

(Пасля перасылкі з Дэбют, шахматы)

Дэбют (фр.: début літаральна — пачатак) — пачатковая стадыя шахматнай партыі (умоўна 10 — 15 хадоў), якая характарызуецца мабілізацыяй сіл бакоў. У сучасных дэбютах кожны ход — частка адзінага плана, які можа змяняцца ў залежнасці ад дзеянняў супраціўніка.

Дэбюты падзяляюцца на тры групы: адкрытыя, напалову адкрытыя і закрытыя. Адкрытымі дэбютамі называюць усе дэбюты, якія пачынаюцца з хадоў: 1. e4 e5; напалову адкрытымі называюць усе дэбюты, якія пачынаюцца з першага ходу белых: 1. e4, а наступны ход чорных не 1. … e5; закрытымі называюць усе дэбюты, якія пачынаюцца з любога першага ходу белых, апроч 1. e4.

Гл. таксама правіць