Дэкамерон

збор ста навел італьянскага пісьменніка Джавані Бакача, адна з самых знакамітых кніг ранняга італьянскага Рэнесансу

«Дэкамеро́н» (італ.: Il Decamerone, ад грэч. δέκα «дзесяць», ἡμέρα «дзень» — літаральна: «Дзесяцідзён» — збор ста навел італьянскага пісьменніка Джавані Бакача, адна з самых знакамітых кніг ранняга італьянскага Рэнесансу, напісаная прыблізна у 1352—1354 гады. Большасць навел гэтай кнігі прысвечана тэме кахання, пачынаючы ад яго эратычнага і сканчаючы трагічным аспектамі. На беларускую мову перакладзены фрагмент.

«Дэкамерон»
IL Decamerone
Выданне
тытульны аркуш італьянскага выдання 1573 года
Жанр Раман
Аўтар Джавані Бакача
Мова арыгінала італьянская
Дата напісання 1348—1351[1]
Персанажы Peronella[d], brigata[d], Баніфацый VIII, Agilulf[d], Джота дзі Бандонэ і Lisabetta[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт правіць

 
Расказчыкі Дэкамерона. Мініяцюра XV стагоддзя

Схема гэтага твора сустракаецца ў Бакача і раней, у «Амета» (любоўныя апавяданні сямі німф) і «Філакола» (13 любоўных пытанняў). Структура сачынення дваякая — выкарыстоўваецца «рамачная кампазіцыя» з устаўнымі навеламі. Падзеі кнігі адбываюцца ў XIV стагоддзі, падчас эпідэміі чумы 1348 года. Група з 3 высакародных юнакоў і 7 дам, сустрэтая ў царкве Санта Марыя Навела, пакідаюць абхопленую заразай Фларэнцыю і з’язджаюць на загарадную вілу ў 2 мілях ад горада, каб там выратавацца ад хваробы. (Традыцыйна лічыцца, што гэта Віла Пальм’еры ў Ф'езоле).

За горадам яны бавяць свой час, расказваючы адзін аднаму розныя цікавыя гісторыі. Шматлікія з іх — не арыгінальныя сачыненні Бакача, а перапрацаваныя ім фальклорныя, легендарныя і класічныя матывы — напрыклад, з «Метамарфоз» Апулея, анекдоты, якія складалі значную частку гарадскога фальклору, і рэлігійна-павучальныя «прыклады», якімі прыпраўлялі свае пропаведзі праслаўленыя служыцелі царквы, французскія фабліо і ўсходнія казкі, вусновыя апавяданні сучасных яму фларэнтыйцаў[1]. Бакача таксама чэрпаў сюжэты з італьянскага зборніка XIII стагоддзя «Cento novelle antiche». Індыйскі зборнік казак «Панчатантра» паўплываў на структуру і шэраг навел, а «Historia gentis Langobardorum» Паўла Дыякана — на спосаб апісання чумы. (Зводную табліцу выкарыстаных ім крыніц гл. Спіс навел Дэкамерона).

Кожны дзень пачынаецца застаўкай да дзесяці навел, якая апавядае пра тое, як бавіць час гэта невялікая група маладых адукаваных людзей, якія тонка адчуваюць прыгажосць прыроды, прытрымліваюцца правіл высакароднасці і выхаванасці. У абрамленні навел «Дэкамерона» можна бачыць утапічную ідылію, першую рэнесансную ўтопію: культура ёсць ўзвышаный і цэментуючый асновай гэтай ідэальнай супольнасці.

 
Д. У. Уотэрхаус. «Дэкамерон»

Такім чынам, навелы «Дэкамерона» расказваюць на так званым «балі падчас чумы». Апавяданне пачынаецца раніцай у сераду, падзеі доўжацца 10 дзён, і ў кожны дзень расказваюць па 10 гісторый. Кожны дзень абіраецца «кароль» ці «каралева», якія ўсталёўваюць парадак дня і прызначаюць тэму для апавяданняў, якімі суразмоўцы займаюць адзін аднаго. Гэтай тэмы павінны прытрымлівацца ўсе апавядальнікі, за выключэннем Дыянеа, які атрымлівае прывілей расказаць сваю гісторыю апошнім і на любую тэму. У пятніцу і суботу кіраўнікі не абіраюцца і навелы не расказваюць. Пасля таго, як усе 10 навел у адзін дзень расказаны, аўтар іх «абрамляе» — паказвае чытачу апавядальнікаў, і тое, як яны абменьваюцца ўражаннямі ад навел.

У канцы кожнага дня адна з дам выконвае вершаваную баладу, якая ёсць свайго роду музычным кантрапунктам для расказаных гісторый. Гэтыя балады — лепшыя ўзоры лірыкі Бакача, у іх «з большага апяваюцца радасці простага і чыстага кахання або пакуты закаханых, якім што-небудзь перашкаджае быць разам»[2]. Паколькі ў выходныя гісторыі не расказваюць, усе падзеі займаюць 2 тыдні, і пасля заканчэння дзеянні, ізноў-ткі ў сераду, маладыя людзі вяртаюцца ў Фларэнцыю.

«Дэкамерон» у мастацтве правіць

Кінематограф правіць

Зноскі

  1. а б Хлодовский. Р. И. Джованни Боккаччо и новеллисты XIV века // История всемирной литературы. — Т. 3. — М., 1985. — С. 77-88
  2. Смирнов. А. А. Джованни Боккаччо

Літаратура правіць

  • Бакача Д. Дэкамерон: Глава з аднаіменнай кнігі/ Пераклад са стараітальянскай мовы Бусел М.// Крыніца. 1996. № 8. С. 67-75.

Спасылкі правіць