Дэльта Нігера — густанаселены раён у дэльце ракі Нігер на поўдні Нігерыі. Па даных нігерыйскага ўрада, вобласць займае каля 70 000 км², складаючы 7,5 % тэрыторыі Нігерыі.

Выгляд дэльты Нігера з космасу.

Геаграфічна вобласць уключае ў сябе тэрыторыю 3 штатаў: Дэльты, Баелсы і Рыверз. Аднак у 2000 годзе ўрад Абасанджа  (руск.) ўключыў у тэрыторыю дэльты Нігера яшчэ 6 штатаў, Абія, Эда, Іма, Крос-Рывер, Аква-Ібам і Онда.

Штаты, уключаныя ў склад дэльты Нігера: 1. Абія, 2. Аква-Ібом, 3. Баелса, 4. Крос-Рывер, 5. Дэльта, 6. Эда, 7. Іма, 8. Онда, 9. Рыверс

Такім чынам, у рэгіёне пражывае больш за 31 млн чалавек[1], больш за 40 этнічных груп, найбуйнейшымі з якіх з’яўляюцца іджа і ігба.

Нафтавая прамысловасць правіць

Патэнцыйная здабыча нафты ў дэльце Нігера складае 3 млн барэляў за дзень. Аднак на практыцы ў апошнія гады было здабыта менш за 2 млн (1,9 млн барэляў у суткі ў 2007 годзе). Зніжэнню нафтаздабычы шмат у чым спрыяла дзейнасць МЕНД.

Зноскі

  1. CRS Report for Congress, Nigeria: Current Issues Updated January 30, 2008