Дэман, Дэманэсса (стар.-грэч.: δαίμων, «дух», «гаспадар») — істота, якая паходзіць з аду ды служыць Д’яблу ў яго вайне з Богам за душы людзей.

Дэман
У іншых культурах бес[d], д’ябал, jinn[d], Daeva[d], Геній, sprite[d], supernatural beings in Slavic folklore[d], akuma[d] і mazoku[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Знешні выгляд Дэманаў правіць

 
Скасаваны Дэман.(Карціна з-за каторай аўтар страціў розум)

У адносінах да знешняга выгляду: дэман мае на ілбе рогі, цёмную скуру або пух ды пламянеючыя чырванню вочы.

Сутнасць правіць

Прага да спазнання правіць

Дэманаў характарызуе прагнасць да спазнання таямніц быцця ўвогуле ды жыцця са смерцю ў асабовасці. Адсюль вынікае сувязь дэманаў з бунтаўніцкасцю ды саманадзейнасцю розума чалавека, які быў пазбаўлены Рая і благадаці.

Барацьба з Творцам правіць

Будучы цёмнымі па сутнасці, дэманы прызначаны здзейсніваць злыя, у вачах Творцы, учынкі: уцягваць людзей у спакусы, у спазнанне дабра ды зла, што, на думку апосталаў ды святароў, вядзе няверных у пекла. Адсюль становіцца відавочным, што дэманы з’яўляюцца праціўнікамі Бога-Творцы так, як і Люцыпар — падшы анёл, які кінуў выклік самаму Богу. Увогуле, атаясамліванне Дэмана, Д’ябла, Люцыпара, Сатаны, бесаў, чорта ды інш. — з’ява колішняя, але не рацыянальная, увогуле.

Разнастайнасць правіць

Існуе шмат розных дэманаў, як па рангу, так і па функцыях. Колькасць дэманаў у розных аўтараў разніцца: ад некалькіх дзюжын, да некалькіх тысяч. Асноўнымі дэманамі можна назваць: Вельзевула, Азактота, Ціамат, Баала, Маммону. Дэманы паходзяць з розных міфалогій: Шумера-Аккадскай (Месапатамскай), Інда-арыйскай, Скандынаўскай, Усходне-Славянскай, Антычнай, Кітайскай, Японскай і г.д.

Дэманы ў антычнай філасофіі правіць

Галоўнымі філосафамі антычнасці з’яўляюцца Сакрат, Платон ды Арыстоцель. У творах Платона дэманы займаюць не апошняе месца, яны ўвасабляюць сабой цёмныя пазывы, прыродныя памкненні ў глыбіні чалавечай душы[1]. Але ў творах Платона дэманы не супернічаюць з Творцай, а толькі ўтвараюць антаганізм «свету» рэчаіснасці ды ўтаймаванасці.

Гл. таксама правіць

Зноскі