Дэніэл Майкл «Дэні» Дэ Віта-малодшы (англ.: Daniel Michael "Danny" DeVito, Jr.; нар. 17 лістапада 1944, Непцьюн, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі акцёр, кінарэжысёр, кінапрадзюсар.

Дэні Дэ Віта
Danny DeVito

Дэні Дэ Віта ў 2013 годзе
Імя пры нараджэнні Дэніэл Майкл Дэ Віта-малодшы
Дата нараджэння 17 лістапада 1944(1944-11-17)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Рэа Перлман[d]
Дзеці Люсі Дэ Віта[d], Gracie DeVito[d] і Jake DeVito[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр агучвання, тэлеакцёр, кінаакцёр, кінарэжысёр, кінапрадзюсар, акцёр дубляжа, комік, акцёр, тэлепрадзюсар, рэжысёр, сцэнарыст
Кар’ера 1970—наш час
Узнагароды
IMDb ID 0000362
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 17 лістапада 1944 года. У кінаіндустрыю Дэ Віта прыйшоў літаральна з цырульніцкага салона, скончыўшы Уілфрэдскую цырульніцкую акадэмію. Першым фільмам, у якім зняўся Дэні, быў «Dreams of Glass», а праз 9 гадоў ён атрымаў запрашэнне на ролю маленькага гангстара ў фільме «Рамантыка з каменем», які прынёс яму сусветную вядомасць. Потым ён пачаў актыўна з'яўляцца на тэлебачанні, дзе дэбютаваў у якасці рэжысёра, а ў 1992 годзе стварыў сваю ўласную кампанію Jersey Films, якая выпусціла такія культавыя фільмы, як «Рэальнасць кусаецца» і «Крымінальнае чытво».

У 1982 годзе пабраўся шлюбам з актрысай Рэяй Перлман, у іх трое дзяцей. У 2011 годзе Дэ Віта атрымаў зорку на Галівудскай алеі славы за ўклад у развіццё тэлебачання.

Фільмаграфія правіць

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1975
ф Палёт над гняздом зязюлі One Flew Over the Cuckoo’s Nest Марціні
1984
ф Рамантыка з каменем Romancing The Stone Ральф
1988
ф Блізняты Twins Вінцэнт Бенедыкт
1993
ф Апошні герой баевіка Last Action Hero голас мульцяшнага ката-паліцэйскага
1997
ф Людзі ў чорным (фільм) Людзі ў чорным Іншапланецянін на маніторы тэлевізара
2006ц.ч. с У Філадэльфіі заўсёды сонечна It's Always Sunny in Philadelphia Фрэнк Рэйнальдс

Зноскі правіць

  1. Danny DeVito // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Danny DeVito // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Notable Past StudentsАмерыканская акадэмія драматычнага мастацтва. Праверана 12 студзеня 2020.