Егерскі лейб-гвардыі полк

Егерскі лейб-гвардыі полк, гвардэйскі полк Расійскай імперыі ў складзе 1-й гвардэйскай пяхотнай дывізіі Гвардэйскага корпуса (Санкт-Пецярбургская вайсковая акруга).

Лейб-гвардыі Егерскі Яго Вялікасці полк
нагрудны знак лейб-гвардыі Егерскага палка
Гады існавання 1796 - 1918
Краіна Расія
Уваходзіць у 1st Guards Infantry Division[d]
Тып Пяхота
Дыслакацыя Пецярбург
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Э. Ф.дэ Сен-Пры, Пётр Іванавіч Баграціён, К. І. Бістрам, Я. А. Галавін

Сфарміраваны ў 1796 з егерскіх каманд палкоў л.-гв. Сямёнаўскага і Ізмайлаўскага і з егерскай роты Гатчынскіх войскаў. У 1806 г. перафарміраваны у лейб-гвардыі Егерскі полк. У 1856 полк названы л.-гв. Гатчынскім, але ў 1871 г. яму вернута ранейшая назва.

Адрозненні:

  • георгіеўскі палкавы сцяг «За адрозненне пры паразе і выгнанні непрыяцеля з меж Расіі 1812 г.»
  • георгіеўскія трубы «За адрозненне ў бітве пры Кульме 17 жніўня 1813 г.»
  • знакі на шапкі: «За Целіш, 12 кастрычніка 1877 г.»

Расфарміраваны ў 1918 годзе.

Спасылкі правіць