Ежы Абрамовіч
(пам. 1767) староста старадубскі
Ежы Абрамовіч (? — 1767) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Ежы Абрамовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Тэабальд Завіша | ||||||
Пераемнік | Іахім Храптовіч | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | 1767[1] | ||||||
Род | Абрамовічы | ||||||
Бацька | Самуэль Абрамовіч[d] | ||||||
Маці | Тэрэза Петранеля са Слізняў[d] | ||||||
Жонка | Марыяна з Дзерналовічаў[d][1] | ||||||
Дзеці | Тэрэза з Абрамовічаў[d] і Яўхім Абрамовіч[d] |
Біяграфія правіць
Паходзіў са шляхецкага роду Абрамовічаў герба «Ястрабец». Нарадзіўся ў сям’і Самуэля. Меў братоў Андрэя і Адама.
Харужы пяцігорскі, віленскі падчашы ў 1746—1763 гадах, пісар гродскі ў 1746—1748 гадах, суддзя гродскі ў 1748—1750 гадах, падваявода ў 1750—1763 гадах; стараста старадубскі з 1763 года; пасол на сойм 1758, віцэ-маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага 1763. 3 маладосці звязаны з М. К. Радзівілам Рыбанькай, ад якога атрымаў пасаду падваяводы. Трымаў у заставе радзівілаўскія маёнткі Новае Места, Суботнікі і Цітавяны.
Зноскі
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 311. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
Літаратура правіць
- Абрамовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.