Ежы Гофман (езуіт)

Ежы Гофман (Офман) (польск.: Jerzy Hoffman (Offman), каля 1597, Жамойць — 4 кастрычніка 1668, Вільня) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Ежы Гофман
польск.: Jerzy Hoffman (Offman)
Дата нараджэння 1597
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 1668(1668-10-04)
Месца смерці
Род дзейнасці святар

Уступіў у Таварыства Ісуса 4 лістапада 1614 г. у Вільні. Прэфект школ у Крожах (1627—1629), суперыёр у Варні (1629—1631), прыдворны місіянер епіскапа Абрагама Войны у Крожах (1630—1631). Прафесар Св. Пісання (1631—1633) і маральнай тэалогіі (1636) Віленскай акадэміі, а потым рэктар Нясвіжскага (1637—1637) і Полацкага (1638—1640) езуіцкіх калегіумаў. Сакратар правінцыяла (1652—1655), а ў 1652 г. — разам з Жыгімонтам Лаўксмінам прадстаўляў Літоўскую правінцыю Ордэна на Х Генеральнай кангрэгацыі ў Рыме[1][2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.