Еўдакія Георгіеўна Грыневіч

Еўдакія Георгіеўна Грыневіч (17 снежня 1938, Ташкент) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1972).

Еўдакія Георгіеўна Грыневіч
Дата нараджэння 17 снежня 1938(1938-12-17) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1972)
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Ташкенцкі політэхнічны інстытут у 1962 годзе, аспірантуру ў 1970 годзе. Працавала ў праектных арганізацыях Ташкента, з 1979 года — старшы навуковы супрацоўнік БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

Удзельнічала ў распрацоўцы серыі блакаваных жылых дамоў для сяла, шматпавярховых жылых дамоў (19721976). Апублікавана больш 30 прац, у т.л.: «Некаторыя пытанні сістэмнай арганізацыі даследаванняў гарадскога асяроддзя» (1976), «Перадумовы фарміравання малапавярховых жылых структур павышанай шчыльнасці ў гарадах Беларусі» (1979), «Архітэктурна-планіровачная і тыпалагічная арганізацыя жылых тэрыторый гарадскіх паселішчаў» (1987, у аўтарскім калектыве), «Фарміраванне і развіццё комплексных тэрытарыяльных сістэм» (1987, у аўтарскім калектыве).

Зноскі

Літаратура правіць