Еўразона — валютны саюз, які аб'ядноўвае 20 краін Еўрапейскага саюза, афіцыйнай валютай якіх з'яўляецца еўра. Гэтыя дзяржавы маюць права выпускаць манеты і банкноты, намінаваныя ў еўра. Еўрапейскі цэнтральны банк адказвае за грашова-крэдытную палітыку краін еўразоны.

     Еўразона      Краіны ЕС, якія не ўваходзяць у еўразону
Удзел краін у Еўразоне і іншых еўрапейскіх арганізацыях і дагаворах

Члены правіць

Валюта еўра ў 1999 годзе была ўведзена ў безнаяўны зварот як паралельная валюта ў краінах эканамічнага і валютнага саюза ЕС. У 1999 годзе 11 з 15 краін Еўрапейскага саюза, якія адпавядалі маастрыхцкім крытэрыям, утварылі еўразону з афіцыйным запускам еўра ў безнаяўны зварот 1 студзеня 1999 года. Грэцыя пачала адпавядаць гэтым крытэрыям у 2000 годзе, і была прынята 1 студзеня 2001 года. Рэальныя манеты і банкноты былі ўведзеныя ў зварот 1 студзеня 2002 года. Славенія пачала адпавядаць крытэрыям у 2006 годзе і ўвайшла ў еўразону 1 студзеня 2007 года. Кіпр і Мальта прайшлі працэдуру ўзгаднення ў 2007 годзе і ўступілі ў еўразону 1 студзеня 2008 года. Славакія ўступіла ў еўразону 1 студзеня 2009 года, Эстонія — 1 студзеня 2011 года, Латвія — 1 студзеня 2014 года, Літва — 1 студзеня 2015 года, Харватыя — 1 студзеня 2023 года. На дадзены момант у яе склад уваходзяць 20 краін-членаў з больш чым 345 мільёнамі жыхароў.

Краіна Прыняла Насельніцтва За выключэннем
  Аўстрыя 01999-01-01 1 студзеня 1999 &&&&&&&&08923507.&&&&&08 923 507
  Бельгія 01999-01-01 1 студзеня 1999 &&&&&&&011521238.&&&&&011 521 238
  Германія 01999-01-01 1 студзеня 1999 &&&&&&&083019200.&&&&&083 019 200
  Грэцыя 02001-01-01 1 студзеня 2001 &&&&&&&010340064.&&&&&010 340 064
  Ірландыя 01999-01-01 1 студзеня 1999 &&&&&&&&05123236.&&&&&05 123 236
  Іспанія 01999-01-01 1 студзеня 1999 &&&&&&&047394223.&&&&&047 394 223
  Італія 01999-01-01 1 студзеня 1999 &&&&&&&058983122.&&&&&058 983 122   Кампіёнэ-д’Італія
  Кіпр 02008-01-01 1 студзеня 2008 &&&&&&&&01229087.&&&&&01 229 087   Паўночны Кіпр[1]
  Латвія 02014-01-01 1 студзеня 2014 &&&&&&&&01873100.&&&&&01 873 100
  Літва 02015-01-01 1 студзеня 2015 &&&&&&&&02797945.&&&&&02 797 945
  Люксембург 01999-01-01 1 студзеня 1999 &&&&&&&&&0626108.&&&&&0626 108
  Мальта 02008-01-01 1 студзеня 2008 &&&&&&&&&0514564.&&&&&0514 564
  Нідэрланды 01999-01-01 1 студзеня 1999 &&&&&&&017710600.&&&&&017 710 600   Аруба[2]
  Кюрасаа[3]
  Сінт-Мартэн[3]
  Карыбскія Нідэрланды[4]
  Партугалія 01999-01-01 1 студзеня 1999 &&&&&&&010347892.&&&&&010 347 892
  Славакія 02009-01-01 1 студзеня 2009 &&&&&&&&05466965.&&&&&05 466 965
  Славенія 02007-01-01 1 студзеня 2007 &&&&&&&&02085556.&&&&&02 085 556
  Фінляндыя 01999-01-01 1 студзеня 1999 &&&&&&&&05550066.&&&&&05 550 066
  Францыя 01999-01-01 1 студзеня 1999 &&&&&&&068084217.&&&&&068 084 217   Новая Каледонія
  Французская Палінезія
  Уоліс і Футуна
  Харватыя 02023-01-01 1 студзеня 2023 &&&&&&&&04188853.&&&&&04 188 853
  Эстонія 02011-01-01 1 студзеня 2011 &&&&&&&&01331824.&&&&&01 331 824
  Еўразона 347 111 377
 
     Краіны еўразоны      Краіны — члены ERM II      Краіны ЕС з валютамі, прывязанымі да еўра      Краіны ЕС са свабодна канвертоўнымі валютамі      Краіны, не ўваходныя ў ЕС, са свабодна канвертоўнымі валютамі      Краіны, не ўваходныя ў ЕС, якія выкарыстоўваюць еўра      Краіны, не ўваходныя ў ЕС, з валютамі, прывязанымі да еўра

Магчымае пашырэнне правіць

Сем краін Еўрапейскага саюза, якія не выкарыстоўваюць еўра:

Краіны, у якіх апазіцыйныя партыі дэкларуюць імкненне выхаду з зоны еўра:

Зноскі

  1. Самаабвешчаная Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра не прызнана ЕС і фармальна выкарыстоўвае новую турэцкую ліру, аднак шырока распаўсюджана і еўра.
  2. Аруба выкарыстоўвае арубанскі флорын. Яна з’яўляецца часткай Каралеўства Нідэрланды, але не ЕС.
  3. а б У наш час выкарыстоўвае нідэрландскі антыльскі гульдэн, 1 студзеня 2012 плануецца пераход на карыбскі гульдэн.
  4. 1 студзеня 2011 перайшлі на амерыканскі долар з антыльскага гульдэна.

Спасылкі правіць