Еўрапейская падліковая палата

Еўрапейская падліковая палата — адзін з сямі інстытутаў, якія кіруюць Еўрапейскім саюзам. Палата створана ў 1975 годзе для аўдытарскай праверкі бюджэту Саюза і яго ўстаноў.

Штаб-кватэра падліковай палаты знаходзіцца ў Люксембургу.

Функцыі правіць

Функцыі падліковай палаты маюць наступныя кірункі:

  1. праверка справаздач пра прыбыткі і выдаткі Еўрапейскага саюза і ўсіх яго інстытутаў і органаў, якія маюць доступ да фондаў Еўрапейскага саюза;
  2. кантроль якасці кіравання фінансамі;
  3. складанне дакладу пра сваю працу пасля завяршэння кожнага фінансавага года, а таксама прадстаўленне Еўрапарламенту і Савету заключэння ці заўвагі па асобных пытаннях;
  4. дапамога Еўрапарламенту ў кантролі выканання бюджэту Еўрапейскага саюза.

Арганізацыя правіць

Падліковая палата складаецца з 27 прадстаўнікоў (па адным ад кожнай дзяржавы-члена), якія выконвалі ці выконваюць у сваіх краінах адпаведныя функцыі знешняга кантролю ці маюць спецыяльную кваліфікацыю для займання гэтай пасады. Яны прызначаюцца Саветам аднагалосным рашэннем на шасцігадовы тэрмін і цалкам незалежныя ў выкананні сваіх абавязкаў. Старшыня падліковай палаты абіраецца з ліку яе членаў на трохгадовы перыяд з правам аднаўлення мандата.

Спасылкі правіць