Еўрапейская паўднёвая абсерваторыя

Еўрапейская паўднёвая абсерваторыя (англ.: European Southern Observatory, ESO) — міжурадавая еўрапейская навукова-тэхналагічная арганізацыя ў галіне наземнай астрафізікі. Удзел бяруць 13 краін.

Магутнасці правіць

Арганізацыя выкарыстоўвае абсерваторыю Ла-Сілья-Параналь, якая складаецца з некалькіх пляцовак у пустыні Атакама (Чылі).

Ла-Сілья правіць

На пляцоўцы на гары Ла-Сілья (вышыня гары 2400 м, 600 км на Пн ад Сант’яга-дэ-Чылі) размешчана некалькі тэлескопаў з дыяметрамі люстраў 3,5 м.

Параналь правіць

На пляцоўцы на гары Параналь змешчаны «Вельмі вялікі масіў тэлескопаў» (Very Large Telescope Array, VLT) і сумешчаны з ім інтэрферометр (VLT Interferometer, VLTI).

Супрацоўніцтва правіць

Арганізацыя ўдзельнічае ў рабоце кансорцыума па будове Атакамскага вялікага міліметровага масіву (Atacama Large Millimeter Array, ALMA) на нагор’і Альтыплана.

Арганізацыя ўдзельнічае ў распрацоўцы звышвялікага аптычнага і інфрачырвонага тэлескопа E-ELT (дыяметр галоўнага люстра ад 30 да 60 метраў).

Спасылкі правіць